Казімір Казіміравіч

Казімір Казіміравіч, святы Казімір (3 кастрычніка 1458, Вавель4 сакавіка 1484) — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі. Каталіцкі святы, ушаноўваецца каталіцкай царквой як патрон Вільні, апякун земляў Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), патрон Гродзенскага біскупства (з 1991).

Казімір Казіміравіч
Святы Казімір (~1520)
Святы Казімір (~1520)
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1458[1] ці 3 кастрычніка 1458(1458-10-03)[2][3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1484[1] (25 гадоў) ці 4 сакавіка 1484(1484-03-04)[2][5][…] (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 4 сакавіка[8]
Бацька Казімір IV Ягелончык[7]
Маці Лізавета Габсбург[7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Сын Казіміра Ягелончыка. Быў вельмі рэлігійны. Атрымаў добрую гуманітарную адукацыю. Хатнімі яго выхавацелямі былі гісторык Ян Длугаш, выкладчык тэалогіі ў Ягелонскім універсітце Я. Канта, італьянскі пісьменнік і гуманіст Ф. Калімах.

У 1471 па просьбе праціўнікаў венгерскага караля Мацея Корвіна на чале 12-тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць прастол Венгрыі. Калі ў 1475 старэйшы сын Казіміра IV Уладзіслаў заняў чэшскі трон, Казімір-малодшы стаў наследнікам польскай кароны. 3 гэтага часу ён часта наведваў Вільню. У 1481—83 кіраваў справамі ў Польшчы.

Будучы хворы на сухоты і даўшы зарок цнатлівасці, адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха III. У маі 1483 па выкліку бацькі прыехаў у Вільню. Дабрачыннасцю заслужыў павагу гараджан.

На Каляды 1483 года наведаў Гродна, але яго здароўе істотна пагоршылася і 1.3.1484 у цяжкім стане перавезены ў Вільню, дзе памёр.

УшанаваннеПравіць

Пахаваны ў каралеўскай капліцы Віленскага кафедральнага сабора. У 1522 адбылася кананізацыя Святога Казіміра, але кананізацыйная була знікла па дарозе. У 1602 Папа Рымскі Клімент VII загадаў аднавіць ушанаванне Святога Казіміра ва ўсім каталіцкім свеце. Асаблівае значэнне культ Святога Казіміра атрымаў на землях ВКЛ, дзе ў яго гонар праводзіцца асобная служба 4 сакавіка. У Вільні ў гэты дзень адбываецца святочны кірмаш («Казюкас»).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118721089 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. а б Casimir // GCatholic.org — 1997.
  3. а б Saint Casimir // GeneaStar
  4. Kazimierz Jagiellończyk // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Casimir // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #118721089 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. а б Lundy D. R. The Peerage
  8. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: 1969. — С. 24.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць