Лізавета Габсбург
Лізавета Германская (Альжбета) ням.: Elisabeth von Habsburg (1436, Вена — 30 жніўня 1505, Кракаў) — дачка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Альбрэхта II, жонка Казіміра IV. Яе братам быў Ладзіслаў Постум.
Лізавета Габсбург | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: Elisabeth von Habsburg польск.: Elżbieta Rakuszanka | ||||
|
||||
Папярэднік | Соф’я Гальшанская | |||
Пераемнік | Алена Іванаўна | |||
|
||||
Папярэднік | Ульяна Гальшанская | |||
Пераемнік | Алена Іванаўна | |||
Нараджэнне |
каля 1436 |
|||
Смерць |
30 жніўня 1505[1][2] |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Габсбургі | |||
Бацька | Альбрэхт II | |||
Маці | Лізавета Люксембургская[d] | |||
Муж | Казімір IV Ягелончык[3] | |||
Дзеці | Уласла II, Ядзвіга Ягелонка, герцагіня Ландсхут-Баварская, Казімір Казіміравіч[4], Ян I Ольбрахт[4], Аляксандр Ягелончык, Жыгімонт I Стары, Барбара Ягелонка[d], Соф’я Ягелонка[d], Ганна Ягелонка[d], Лізавета Ягелонка[d][4], Лізавета Ягелонка[d][4], Лізавета Ягелонка[d] і Фрыдэрык Ягелончык[d] | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЛізавета была дачкой Альберта II Германскага (1397—1439) і яго жонкі Лізаветы Багемскай (1409—1442). Яна выйшла замуж 10 сакавіка 1454 года за караля Польшчы і Літвы Казіміра IV. Чацвёра з яе сыноў сталі каралямі, таму яе таксама завуць «маці каралёў».
Пасля смерці ў 1457 годзе бяздзетнага брата Лізаветы Ладзіслава Постума яна і яе сям’я заявілі правы на трон Багеміі і Венгрыі. Праз некаторы час яе старэйшы сын атрымаў абодва трона. Яе малодшы сын стаў каралём Польшчы і Літвы.
Сям’я
правіцьЛізавета была замужам за Казімірам IV, каралём Польшчы і Вялікім князем Літоўскім. Мела шасцярых сыноў:
- Уладзіслаў Ягелон (1456—1516), кароль Чэхіі і Венгрыі;
- Казімір Святы (1458—1484), намеснік бацькі ў Літве, памёр маладым, кананізаваны;
- Ян Альбрэхт (1459—1501), спадчынік бацькі як кароль Польшчы;
- Аляксандр Ягелон (1461—1506), спадчынік бацькі як вялікі князь літоўскі, пасля смерці Яна Альбрэхта таксама кароль Польшчы;
- Жыгімонт I (1467—1548), пасля смерці Аляксандра стаў каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім;
- Фрэдэрык Ягелон (1468—1503), біскуп кракаўскі, затым кардынал і архібіскуп гнезненскі.
Мела таксама сямёра дочак, з якіх пяцёра выйшлі замуж за кіраўнікоў краін заходняй Еўропы:
- Ядзвіга (1457—1502) жонка з 1475 года Георга Багатага (1455—1503), герцага Ландсхут-Баварскага;
- Сафія (1464—1512) жонка з 1479 года Фрыдрыха (1460—1536), маркграфа Брандэнбург-Ансбахскага і Байрэйта, маці Альбрэхта Прускага;
- Лізавета (1465—1466/67);
- Лізавета (1472—1480/81);
- Ганна (1476—1503) жонка Багуслава X, герцага Памеранскага (1454—1523);
- Барбара (1478—1534), жонка з 1496 года герцага Георга Саксонскага (1471—1539);
- Лізавета (1482—1517), жонка з 1515 года герцага Фрыдрыха II фон Лігніц (1480—1547).
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Elisabeth von Habsburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pas L. v. Elisabeth of Austria // Genealogics — 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage