Ян I Ольбрахт

(Пасля перасылкі з Ян Альбрэхт)

Ян I Ольбрахт (польск. Jan I Olbracht; 27 снежня 1459 — 17 чэрвеня 1501) — кароль польскі з 1492 г. па 1501 г.

Ян I Ольбрахт
польск.: Jan I Olbracht
Jan Olbracht.jpg
Jan olbracht.png
Сцяг14-ы Кароль Польшчы
23 верасня 1492 — 17 жніўня 1501
Каранацыя 23 верасня 1492
Папярэднік Казімір IV
Пераемнік Аляксандр Ягелон
Нараджэнне 27 снежня 1459(1459-12-27)[1]
Смерць 17 чэрвеня 1501(1501-06-17)[1] (41 год)
Месца пахавання
Род Дынастыя Ягелонаў
Бацька Казімір IV Ягелончык[2]
Маці Лізавета Габсбург[2]
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Ян I Ольбрахт на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў 1459 г. Трэці сын Казіміра VI Ягелончыка, ён быў добра выхаваны дзякуючы сваёй разумнай маці Елізаветы Аўстрыйскай, шануемай аўтарам сачынення «De institutione regii pueri». Настаўнікамі яго былі гісторык Длугаш і гуманіст Філіп Буанакорсі, больш вядомы пад імем Калімаха. Калімах, па меркаванню сучаснікаў, меў вялікі ўплыў на караля, падказваючы яму сродкі для дасягнення абсалютнай улады.

Калі ў Яна Ольбрахта і былі намеры ўзмацніць каралеўскую ўладу, то яны былі цалкам не спраўдзіліся; прывілеі шляхетскага саслоўя яшчэ больш павялічыліся падчас знаходжання на троне гэтага караля. Апынуўшысь у цяжкім фінансавым становішчы, ён быў вымушаны шукаць падтрымку сярод шляхты, каб атрымаць ад яе неабходныя падаткі. У 1496 г. петракоўскі сейм зацвердзіў статут, паклаўшы пачатак прыгоннаму праву ў Польшчы і прышчыміўшы правы мяшчан, ў інтэрэсах шляхецкага саслоўя. Шляхта была так задаволена гэтым статутам, што ахвотна выставіла значныя ўзброеныя сілы для экспедыцыі супраць малдаўскага князя Стэфана. Ян Ольбрахт меў намер пасадзіць на прэстол Малдовы свайго брата Жыгімонта, каб зручней было потым весці барацьбу з турками. Экспедыцыя закончылася ў Букавіне страшнай паразай палякоў, якая пацягнула за сабой знішчальны напад татар і турок на Польшчу. Планы караля не спраўдзіліся; ён быў вымушаны падтрымліваць мір з туркамі, каб адгарадзіць сваю дзяржаву ад небяспечных ворагаў. Памёр 17 чэрвеня 1501.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Jan I Olbracht // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. The Peerage

ЛітаратураПравіць

  • Fr. Czerny, «Panowanie Jana Olbrachta i Aleksandra Jagiellończyków» (Краков, 1871);
  • J. Caro, «Geschichte Polens» (т. V; есть польский перевод).