Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт

Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Colorado State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Форт-Колінс у штаце Каларада, ЗША.

Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Colorado State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Colorado State University
Заснаваны 1870
Студэнты 32 428[1] і 26 165[2]
Краіна
Размяшчэнне Форт-Колінс, Каларада, ЗША
Сайт colostate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта флагманская ўсанова ўніверсітэцкай сістэмы штата. Яна класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцюю Вучэльня была заснавана ў 1870 годзе як сельскагаспадарчы каледж і прыняла сваю цяперашнюю назву ў 1957 годзе. Ва ўніверсітэце працуе каля 2 тысяч выкладчыкаў у 8 каледжах. Ступень бакалаўра прапануецца па 65 праграмах навучання, а ступень магістра - па 55 праграмах. Таксама ўніверсітэт прысвойвае доктарскія ступені па 40 спецыяльнасцях. Кампус уключае сярод іншага лабараторыю рухавікоў і пераўтварэння энергіі, універсітэцкі цэнтр мастацтваў, у якім знаходзяцца музей дызайну і мерчандайзінгу і музей мастацтваў, ветэрынарную навучальную бальніцу і інстытут даследаванняў атмасферы.

Структура

правіць
  • Каледж сельскагаспадарчых навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны і біямедыцынскіх навук
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж прыродных рэсурсаў

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць