Каледж Кольпінга
Каледж Кольпінга (літ.: Kolpingo kolegija) — літоўская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе рэалізацыю прафесійных навучальных праграм неўніверсітэцкага ўзроўню. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Каўнасе.
Каледж Кольпінга | |
---|---|
літ.: Kolpingo kolegija | |
| |
Арыгінальная назва | літ.: Kolpingo kolegija |
Міжнародная назва | англ.: Kolping University of Applied Sciences |
Заснаваны | 2001 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | Каўнас |
Сайт | kolpingokolegija.lt |
![]() |
Заснавальнікам каледжа з’яўляецца Літоўскі фонд Кольпінга — каталіцкая дабрачынная арганізацыя. Каледж падтрымліваецца Міжнародным таварыствам Кольпінга. Штаб-кватэра таварыства знаходзіцца ў Кёльне, дзе заснавальнік таварыства благаславёны Адольф Кольпінг пачаў сваю дзейнасць.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каледж Кольпінга
- Сайт установы