Калеў
Ка́леў (эст.: Kalev, фінск.: Kalev) паводле карэла-фінскай міфалогіі — родапачынальнік карэльскіх, фінскіх волатаў — Вяйнямёйнена, Ільмарынена, Лемінкяйнена, званых часам яго сынамі. Ад яго імя паходзіць назва паэтычнага эпасу Эліяса Лёнрата «Калевала», што з’яўляецца эпічным імем краіны, даслоўна — «месца, дзе жыве Калеў».
Калеў | |
---|---|
эст.: Kalev фінск.: Kalev | |
![]() Оскар Каліс, «Kalevanpoika» | |
Міфалогія | фінская |
Пол | мужчынскі пол |
Функцыі | легендарны ўладар Фінляндыі |
Жонка | Лінда |
Дзеці | Kalevipoeg[d] |
Згодна з эстонскай міфалогіяй, Калеў з’яўляецца легендарным волатам, заснавальнікам дзяржавы-княства на Вірскім беразе, а таксама бацькам эстонскага нацыянальнага героя Калевіпаэга (эст.: Kalevipoeg — сын Калева), галоўнага персанажу аднайменнага эстонскага нацыянальнага эпасу «Калевіпаэг». Паводле старажытных паданняў Калеў пахаваны пад Талінскім узгоркам Тоампеа (Вышгарад), які быў утвораны з вялізных каменных валуноў, нацягнутых яго жонкай Ліндай, каб накрыць магілу памерлага мужа. Паводле легенды, з яе слёз паўстала возера Юлемістэ. Імя Калеў шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай Эстоніі.
Ад імя Калеў, магчыма, паходзіць старажытная руская назва Таліна — Калывань, вядомая па сачыненнях арабскага географа аль-Ідрысі і старажытнарускіх пісьмовых крыніцах.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Калевіпаэг Архівавана 3 сакавіка 2016.