Калона Святога Сімпліцыяна (Фашчаўка)

Калона Святога Сімпліцыяна — помнік у вёсцы Фашчаўцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У мясцовым фальклоры мае назвы «фашчаўскі ёлуп», «фашчаўскі ёлупень».

Мемарыяльная калона
Калона Святога Сімпліцыяна
Фашчаўка. Мемарыяльная калона (01).jpg
54°09′05,98″ пн. ш. 30°29′18,18″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Фашчаўка
Канфесія Каталіцтва
Ордэнская прыналежнасць ордэн езуітаў
Першае згадванне XVIII ст.
Дата пабудовы 1812 г.(?)

ГісторыяПравіць

Дакладнае прызначэнне мемарыяла невядомае. Існуюць як мінімум дзве версіі. Па адной з іх лічыцца, што помнік узвялі каталіцкія манахі на месцы пахавання частак Святога Крыжа Гасподня і мошчаў Святога пакутніка Сімпліцыяна. Святыні спачатку захоўваліся ў касцёле, але пасля паўстання 1830-1831 гадоў, калі расійскія ўлады пачалі праследаванне католікаў, то вернікі перанеслі часткі крыжа і мошчаў на могілкі і зрабілі калону, а наверсе ўсталявалі скульптуру Св. Сімпліцыяна. Цэглу нібыта прывозілі з Варшавы[1].

Паводле іншай версіі, у гады праўлення польскага памешчыка прыйшоў у мястэчка атрад езуіцкага ордэна на чале з рыцарам Сімпліцыянам, каб звярнуць жыхароў у каталіцкую веру. Народ паўстаў, а кіраўнік атрада загінуў. На мясцовых могілках у знак ушанавання і была ўзведзена высокая калона, зверху якой – драўляны воін[2].

Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч у рамане «Чорны замак Альшанскі» ўзгадаў пра фашчаўскую калону: «У вёсцы Фашчаўка пад Шкловам была калісьці ў сярэднія вякі езуіцкая місія і поруч яе стаяла на высокай калоне статуя. Удзячны народ забыўся, хто гэта: святы ці нейкі дзяржаўны дзеяч, але трывала замацаваў у слоўніку слова «ёлуп хвашчоўскі» для вызначэння чагосьці дурнога і бескарыснага». Варта адзначыць, што дадзены эпізод сустракаецца толькі ў рускамоўнай версіі твора[2].

Згодна з успамінамі мясцовых жыхароў, драўляная скульптура Святога Сімпліцыяна, што пастаўлена наверсе калоны, знаходзілася на штыры, які паварочваўся ў той бок, адкуль ішла вайна. Аднак, у цяперашні час скульптура згніла і постаць святога больш у ёй не распазнаецца. Для аднаўлення помніка ў мясцовай каталіцкай супольнасці няма сродкаў[3].

АпісаннеПравіць

Чатырохгранная калона вышынёй 10-15 м складзена з чырвонай цэглы. У аснове — квадрат, далей цыліндрычнай формы, калона завужаная да гары, наверсе — драўляная скульптура.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Дучыц Л. У., Клімковіч І. Я. Старажытныя памятныя калоны Беларусі. Зборнiк дакладаў i тэзiсаў VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» (Мiнск, Беларусь, 19-20 лістапада 2015 года) / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. — Мінск, 2016. C. 578—583.

СпысылкіПравіць