Каменнаборскі сельсавет
Каменнабо́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Каменны Барок.
Каменнаборскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бярэзінскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Каменны Барок |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 21 снежня 2007 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Валоўніцкі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Валоўніца. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменны Барок, сельсавет перайменаваны ў Каменнаборскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капланецкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Васільеўка, Вязькуцін 2, Галынка, Дубраўка, Каменны Барок, Людвікова, Масцішча і Мацевічы.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.