Камон (яп.: 家紋, «знак дома»), таксама мон (яп.: , «знак»), мансё (яп.: 紋章, мансё:, «радавы малюнак») — у Японіі — свайго роду сямейны герб. Камон з’яўляецца ў некаторай ступені арыгінальным знакам роду, сям’і ці чалавека, дастаткова вядомага, каб мець асабісты сімвал. Гэты знак не з’яўляецца гербам у агульным сэнсе гэтага слова, бо не прадстаўляе сабой геральдычную эмблему роду.

Камон Сагара ка

Дызайн правіць

Радавыя знакі прадстаўляюць сабой стылізаваную выяву кветак, раслін, жывёл, пёраў, рукатворных прадметаў (веера  (руск.) і т.д.) і таму падобнага, звычайна упісаных у акружнасць. Традыцыйна камоны маюць двухколерную афарбоўку. Часам у камонах адлюстроўваюцца і прафесійныя атрыбуты ўладальніка (гейша, напрыклад, можа мець камон з выявай веера).

 
Камон з выявай лісця Paulownia
 
Камон роду Такугава  (руск.)

Гістарычная даведка правіць

Традыцыйна камоны маляваліся на кімано і хаоры  (руск.) прадстаўнікоў высакароднага саслоўя ў Японіі. З абодвух бакоў кімано магло быць намалявана ад аднаго да пяці камонаў, акрамя таго, яны маглі быць намаляваныя на рукавах  (руск.) і на спіне. Жанчыны высакароднага паходжання мелі права насіць на вопратцы свой сямейны камон, а не сімвал мужа, і перадаваць яго па спадчыне дочкам. Камон можа таксама адлюстроўвацца на некаторых прадметах, такіх як фіранкі, аздабленне паланкіна і т. д. Камоны атрымалі распаўсюджванне і як сімвалы, якія малююцца на сцяжках валадарных асоб, даймё і самураеў, на іх шлемах (яп.: , кабута) і даспехах (яп.: , до:).

 
Знак японскага імператарскага дома — хрызантэма

Камоны з’яўляюцца збольшага і статуснымі сімваламі: больш старажытныя, простыя камоны часцяком кажуць аб высокім статусе свайго ўладальніка, альбо пра большую ўрачыстасць адзенні.

Сучаснасць правіць

У сучаснай Японіі практычна кожная сям’я мае свой камон, аднак выкарыстоўваюцца гэтыя знакі даволі рэдка. Часцей для афіцыйных і прадстаўніцкіх патрэб выкарыстоўваюцца інкан (яп.: 印鑑, «пячатка») — асабістая пячатка пацвярджэння, якая замяняе ў Японіі подпіс  (руск.). У цяперашні час камон трывала ўвайшоў ва ўжытак як сімвал японскай даўніны, арнаментальны элемент афармлення японскіх рэстаранаў, крамаў, прадметаў нацыянальнага начыння.

Гл. таксама правіць

  • Тамга  (руск.) — аналагічны цюркскі геральдычны сімвал

Зноскі

Спасылкі правіць