Камсамольская плошча (Санкт-Пецярбург)

Санкт-Пецярбург

Камсамольская плошча (да 1958 года Круглая плошча) — плошча ў Кіраўскім раёне Санкт-Пецярбурга, размешчаная непадалёк ад Кіраўскага завода на скрыжаванні праспекта Стачак, Чырвонапуцілаўскай і Карабельнай вуліцы.

Камсамольская плошча
Санкт-Пецярбург
Агульная інфармацыя

на карце яндэкс
на карце Google

У выніку пасляваеннай рэканструкцыі гарадской ускраіны Аўтава, цэнтрам мікрараёна стала Круглая плошча, створаная на месцы трамвайнага кольца. Кіраваў праектам планіроўкі і забудовы плошчы, праспекта Стачак і прылеглых кварталаў галоўны архітэктар Ленінграда Валянцін Аляксандравіч Каменскі.

У 1958 годзе ў гонар 40-годдзя УЛКСМ Круглая плошча пераназваная ў Камсамольскую.

У 2007 годзе Міжнародны фонд імя Ліхачова ў асобе старшыні Данііла Граніна звяртаўся да губернатара горада Валянціны Матвіенка з прапановай аднавіць Трыумфальную арку, пабудаваную па праекце архітэктара А. І. Гегела. Але гэтым планам перашкодзіў фінансавы крызіс.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1