Камсамольскі сельсавет (Рэчыцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Камсамо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Камсамольск.

Камсамольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Камсамольск
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 880
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2340
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Дзюрдзеўскі сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дзюрдзеў. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Святоўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. У 1935 годзе вёска Дзюрдзеў атрымала назву Камсамольская, сельсавет перайменаваны ў Камсамольскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валадарскага сельсавета[1]. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сведскага сельсавета[2]. 1 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Дуброўскага сельсавета перададзены вёскі Узнаж і Шоўкавічы, са складу сельсавета ў склад Глыбаўскага сельсавета перададзены вёскі Валадарск і Першае Мая[3]. 26 студзеня 2018 года скасаваны пасёлак Гарадок[4], 28 верасня 2022 года — пасёлак Баранаўка[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1142 чалавекі[6], з іх 94,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 880 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (11005).
  4. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 26 января 2018 г. № 202 Об упразднении сельского населенного пункта Речицкого района
  5. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 28 сентября 2022 г. № 271 Об упразднении поселка Барановка Речицкого района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.