Сведскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці БССР

Све́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Сведскае.

Сведскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Рэчыцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сведскае
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 2 красавіка 1959

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Сведскі (Сведзельскі) сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Чарнейкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. З 24 жніўня 1951 года ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Камсамольскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.