Каміла Валер’еўна Валіева

расійская фігурыстка

Каміла Валер’еўна Валіева (татар.: Камилә Валерий кызы Вәлиева; нар. 26 красавіка 2006, Казань) — расійская фігурыстка, выступае ў адзіночным катанні. Алімпійская чэмпіёнка ў камандным спаборніцтве (2022), чэмпіёнка Еўропы (2022). Пераможца этапаў Гран-пры — Skate Canada 2021 і Rostelecom Cup 2021. Пераможца турніру серыі «чэленджар» Finlandia Trophy 2021. Двухразовая сярэбраная прызёрка чэмпіянату Расіі (2021, 2023). Чэмпіёнка свету сярод юніёраў (2020), пераможца фіналу юніёрскага Гран-пры сезона 2019/2020.

Каміла Валер’еўна Валіева
руск.: Камила Валерьевна Валиева
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[1]
Спецыялізацыя фігурнае катанне[1]
Нарадзілася 26 красавіка 2006(2006-04-26)[1] (17 гадоў)
Грамадзянства
Трэнер Этэры Тутберыдзэ[d][1], Сяргей Дудакоў[d][1] і Данііл Глейхенгаўз[d][1]
Рост 160 см[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валіева — першая адзіночніца ў гісторыі фігурнага катання, якая набрала больш за 90 балаў у кароткай праграме, больш за 185 балаў у адвольнай праграме і больш за 272 за агульную суму балаў на спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага саюза канькабежцаў. На юніёрскіх спаборніцтвах яна перасягнула рэкорды балаў у адвольнай праграме і па агульнай суме — 1 раз. На спаборніцтвах сярод дарослых яна перасягнула рэкорды балаў у кароткай праграме — 2 разы, у адвольнай праграме і па агульнай суме — 3 разы. Уладальніца бягучых сусветных рэкордаў у кароткай і адвольнай праграмах і па агульнай суме балаў.

Другая фігурыстка ў гісторыі (пасля Аляксандры Трусавай), якая выканала чацвярны тулуп на спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага саюза канькабежцаў. Другая жанчына ў гісторыі (пасля Соф’і Акацьевай) і першая сярод дарослых, якая прызямліла ў адной праграме трайны аксель і тры чацвярныя скачкі. Майстар спорту Расіі (2021).

Зноскі

  1. а б в г д е ё http://www.isuresults.com/bios/isufs00107871.htm Праверана 26 жніўня 2019.
  2. http://www.isuresults.com/bios/isufs00107871.htm Праверана 17 лютага 2022.