Вуліца Канавінская — вуліца ў Канавінскім раёне Ніжняга Ноўгарада.

Канавінская вуліца
Kanavinsky City District, Ніжні Ноўгарад, Q4187247
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Канавінскі раён
Працягласць 750[1] м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Маскоўская
Паштовы індэкс 603002 і 603011
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першая згадка пра Канавінскую (Кунавінскую) слабаду змяшчаецца ў пісцовай кнізе 1621–1622 гадоў. Да рэвалюцыі 1917 насіла назву - Кавальская (руск.: Кузнечная), пасля была перайменавана ў гонар рэвалюцыянера Бабушкіна і насіла назву Бабушкінская.

Размяшчэнне

правіць

Пачынаецца ад дома № 21 па вуліцы Савецкай і ідзе паралельна вуліцы Літвінава і Алёшы Пешкава да вуліцы Прыокскай, перасякаючы вуліцы Луначарскага, Вакзальную, Даля, Пракоф'ева.

Будынкі

правіць

На вуліцы пераважае малапавярховая забудова: двухпавярховыя дамы 1916 - 1917 гадоў пабудовы.

Транспарт

правіць

Недалёка ад вуліцы знаходзіцца станцыя Ніжагародскага Метро - Маскоўская.

Зноскі

Спасылкі

правіць