Канадскі менаніцкі ўніверсітэт

Канадскі менаніцкі ўніверсітэт (англ.: Canadian Mennonite University) — канадская прыватная хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Вініпег у правінцыі Манітоба, Канада.

Канадскі менаніцкі ўніверсітэт
англ.: Canadian Mennonite University
Арыгінальная назва англ.: Canadian Mennonite University
Заснаваны 1999
Размяшчэнне Вініпег, Манітоба, Канада
Сайт cmu.ca

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт звязаны з Менаніцкай царквой Канады. Ён быў заснаваны ў 1999 годзе ў выніку зліцця Канадскага менаніцкага біблійнага каледжа, заснаванага ў 1947 годзе, Каледжа «Канкорд», заснаванага ў 1944 годзе як Біблійны каледж менаніцкіх братоў, і каледжа імя Мены Сайманса, заснаванага ў 1988 годзе. Кампус вучэльні размешчаны на паўднёвым захадзе Вініпега, таксама маецца каледж імя Мены Сайманса і кампус пры Вініпегскім універсітэце.

Напрамкі навучання правіць

Праграмы бакалаўрыяту правіць

  • Акадэмічнае пісьмо
  • Мастацтва і навука
  • Біблейскія і тэалагічныя студыі
  • Камунікацыі і медыя
  • Кансалтынг
  • Экалогія
  • Эканоміка
  • Англійская мова
  • Экалагічныя студыі
  • Геаграфія
  • Гісторыя
  • Міжкультурныя студыі
  • Міждысцыплінарныя студыі
  • Міжнароднае развіццё
  • Замежныя мовы
  • Матэматыка
  • Музыка
  • Музычная тэрапія
  • Трансфармацыя міру і канфліктаў
  • Філасофія
  • Паліталогія
  • Псіхалогія
  • Бізнес
  • Прыродазнаўчыя навукі
  • Сацыяльная служба
  • Сацыялогія

Магістарскія праграмы правіць

  • Тэалогія і служэнне
  • Мірабудаўніцтва і сумеснае развіццё
  • Бізнес-адміністраванне

Спасылкі правіць