Канал імя Масквы (КІМ, да 1947 года — Канал Масква — Волга імя І. В. Сталіна) — канал, які злучае раку Маскву з Волгай.

Канал імя Масквы
Характарыстыка
Даўжыня 128 км
Вадацёк
Уваход Іванькаўскае вадасховішча
Вусце Тушына
Размяшчэнне
Рэгіён Маскоўская вобласць, Цвярская вобласць, Масква

Геаграфія

правіць

Размешчаны ў Маскоўскай і Цвярской абласцях Расіі, часткова працякае па горадзе Маскве. Даўжыня 128 км. Шырыня канала па паверхні — 85 м, па дне — 45 м, глыбіня — 5,5 м. Забяспечвае Маскву прыкладна паловай усёй пітной вады.