Канарскае цячэнне
Канарскае цячэнне — халоднае паверхневае цячэнне на ўсходзе паўночнай часткі Атлантычнага акіяна.
Шырыня 400—600 км. З'яўляецца ўсходняй перыферыяй паўночнага субтрапічнага антыцыкланальнага кругавароту паверхневых вод. Накіравана з поўначы на поўдзень, уздоўж берагоў Пірэнейскага паўвострава і паўночна-заходняга ўзбярэжжа Афрыкі як адгалінаванне Паўночна-Атлантычнага цячэння.
Тэмпература вады ў лютым ад 12 да 26 °С, у жніўні ад 19 °С да 26 °С Салёнасць 36—36,8 %. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход каля 16 мільёнаў м³/с. На поўдні пераходзіць у Паўночнае Пасатнае цячэнне, часткова адхіляецца ў Гвінейскі заліў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.