Кандытарская дробка

Кандытарская дробка (штрэйзель, ад ням.: Streusel, таксама вобмешка) — простае ўпрыгожванне для дэсертаў і выпечкі. У склад штрэйзеля ўваходзяць дзве часткі цукру, адна частка тлушчу (маргарыну ці масла) і дзве часткі мукі. Звычайна для водару дадаюць ваніль, лімон, карыцу, какава або драблёныя арэхі. Пры падрыхтоўцы штрэйзеля мука дадаецца ў апошнюю чаргу. Для дасягнення адпаведнай кансістэнцыі дробкі не рэкамендуецца доўга вымешваць цеста, каб яно не стала жорсткім. Штрэйзелем звычайна ўпрыгожваюць фруктовыя пірагі з яблыкаў і слівы, а таксама пірог з вобмешкай.

Штрэйзель у працэсе падрыхтоўкі

Спасылкі правіць