Карычнае дрэва
Карычнае дрэва — трапічнае дрэва з роду карычнік (лац.: Cinnamomum) сямейства лаўровыя, з кары якога вырабляюць карыцу. Найбольш каштоўныя два віды:
- цэйлонскае (лац.: Cinnamomum zeylanicum) і
- кітайскае (лац.: Cinnamomum cassia, Cinnamomum aromaticum),
Карыца | ||||||||||||||||
Агульны від расліны, Батанічны сад у Карлсруэ, Германія | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Cinnamomum verum J.Presl, 1825 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
якія культывуюць у Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыцы, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Апісанне
правіцьВечназяленыя дрэвы або вялікія кусты. Лісце скурыстае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя ці белаватыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — ягада. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве (драўніна), медыцыне, харчовай прамысловасці, парфумерыі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).