Канепі (эст.: Kanepi) — пасёлак у Эстоніі, у павеце Пылвамаа, знаходзіцца ў аднайменнай воласці Канепі, з’яўляючыся таксама яе адміністрацыйным цэнтрам. Цераз Канепі цячэ рака Выханду і дарога Талін-Тарту-Выру-Лухамаа (E263).

Канепі
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 2,99 км² (1 лістапада 2020)[1]
Насельніцтва
  • 516 чал. (31 снежня 2021)[2]
Канепі на карце Эстоніі
Канепі (Эстонія)
Канепі
Канепі (Эстонія)
Канепі

Паводле перапісу насельніцтва 2011 года ў пасёлку Канепі пражывала 564 чалавекі, з іх 557 (98,8 %) — эстонцы. У 2000 годзе колькасць жыхароў пасёлка складала 657 чалавек.

У пасёлку знаходзіцца гімназія Канепі, у будынку якой таксама размешчаны дом культуры, бібліятэка і дзіцячы садок. Са славутасцяў у Канепі знаходзіцца царква і манумент, прысвечаны Вызваленчай вайне.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. а б Land Board — 1990. Праверана 21 лістапада 2020.
  2. 2021 census of Estonia Праверана 28 мая 2023.