Кансерватыўная народная партыя Эстоніі

Кансерватыўная народная партыя Эстоніі (эст.: Eesti Konservatiivne Rahvaerakond, EKRE) — палітычная партыя ў Эстоніі, старшынёй якой з’яўляецца Марцін Хельмэ. Прытрымліваецца ідэй нацыяналізму і кансерватызму.

Кансерватыўная народная партыя Эстоніі
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі палітычная партыя
Кіраўнік Mart Helme[d]
Заснаванне
Дата заснавання 24 сакавіка 2012
Колькасць членаў 8 793[1]
Член у
ekre.ee (эст.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створана ў 2012 годзе ў выніку аб’яднання аграрна-цэнтрысцкай партыі Народны саюз Эстоніі і праванацыяналістычнай групы Эстонскі нацыянальны рух.

EKRE — еўраскептычная партыя і выступае з рэзкай крытыкай цяперашняй палітыкі еўраінтэграцыі.

Па выніках парламенцкіх выбараў сакавіка 2019 года партыя ўвайшла ў кіруючую кааліцыю (якая таксама складалася з Цэнтрысцкай партыі і нацыяналістаў з «Айчыны»), кааліцыя развалілася ў студзені 2021, пасля адстаўкі ўрада Эстоніі з-за карупцыйнага скандалу. Увосень 2021 года, паводле апытання Norstat Eesti AS, EKRE была самай папулярнай палітычнай партыяй у Эстоніі, і яе падтрымалі 25 % выбаршчыкаў. Адначасова антырэйтынг EKRE таксама быў самым высокім і 56 % насельніцтва Эстоніі выключылі магчымасць галасаваць за партыю.

Зноскі

  1. Erakonnad Праверана 25 сакавіка 2019.