Канстанцін Казімір Александровіч

Канстанцін Казімір Александровіч — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Канстанцін Казімір Александровіч
Герб «Александровіч»[d]
Герб «Александровіч»[d]
пісар земскі гарадзенскі[d]
8 лютага 1648 — 9 мая 1653
падсудак гарадзенскі[d]
9 мая 1653 — 1661
суддзя земскі гарадзенскі[d]
1661 — 1669
падстолі гарадзенскі[d]
17 чэрвеня 1639 — 8 лютага 1648
Папярэднік Уладзіслаў Кірдзей
Род Александровічы
Бацька Ян Уладзіслаў Александровіч
Маці Крысціна з Курчаў[d]
Дзеці Стэфан Яўстахій Александровіч

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч», сын Яна Уладзіслава і Крысціны з Курчоў.

Гарадзенскі земскі суддзя (1661—1669), падсудак гарадзенскі (1653—1661), земскі пісар гарадзенскі (1648—1653), падстолі гарадзенскі (1639—1648), войт гарадзенскі (1633—1667).

Пасол Гарадзенскага сойміка на соймы 1649/1650, 1650, 1662 гадоў, пасол на соймы 1653, 1655, 1659 гадоў. На сойме 1662 года быў прызначаны камісарам ад Пасольскай ізбы па аплаце войска Вялікага Княства Літоўскага[1].

Прызначыў 500 злотых гарадзенскаму дамініканскаму кляштару на адпраўленне штогадовай імшы за яго душу. Грошы дамініканам выдаваў яго сын Стэфан Яўстахі (1671)[2].

Сям’я правіць

Меў сыноў[2]:

Зноскі

  1. Volumina legum. T. 4: Ab an. 1641 ad an. 1668 / przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarów w Warszawie od roku 1732 do roku 1782 wydanego. — Petersburg: J. Ohryzko, 1859. — 501, [1], XVII, [1] s.
  2. а б Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.

Літаратура правіць