Канстанцін Фёдаравіч Усольцаў

Канстанцін Фёдаравіч Усольцаў (2.11.1919 —) — беларускі ўрач-псіхіятр і арганізатар аховы здароўя.

Канстанцін Фёдаравіч Усольцаў
Дата нараджэння 2 лістапада 1919(1919-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці урач, псіхіятр, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Усольцава непадалёк ад Табольска. Скончыў Табольскае медыцынскае вучылішча, пасля заканчэння якога некаторы час працаваў фельчарам у Новасібірскай вобласці[2].

Восенню 1939 года быў прызваны ў армію і накіраваны ў Свярдлоўскае ваенна-пяхотнае вучылішча. Скончыўшы яго, малады лейтэнант паступіў у распараджэнне Заходняй асобай ваеннай акругі. У яе цэнтры, Мінску, атрымаў прызначэнне ў мотастралковы полк 26-й танкавай дывізіі[2].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне і далучыўся да партызанскага руху. Пасля вызвалення Беларусі ваяваў ва Усходняй Прусіі[2].

У жніўні 1946 года дэмабілізаваўся. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Да 1960 года працаваў галоўным урачом рэспубліканскай псіхіятрычнай бальніцы ў в. Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, а затым — галоўны ўрач Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы ў Гомелі[2].

Узнагароды правіць

  • ордэн Чырвонага Сцяга
  • ордэн Чырвонай Зоркі
  • ордэн Вялікай Айчыннай вайны
  • медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені
  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1970)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 232