Адкрыць галоўнае меню

Канстанцін і Алена — аднабаковы нагрудны абразок прамавугольнай формы, выяўлены ў 1967 г. на тэрыторыі Верхняга замка пад час працы археалагічнай экспедыцыі Інстытута гісторыі АН БССР пад кіраўніцтвам Г. В. Штыхава.

Абразок з выявай Канстанціна і Алены
Абразок з выявай Канстанціна і Алены
Канстанціна і Алены. сяр. XII ст. — 20-я гг. XIII стст.
Матэрыял стэатыт, пазалота
Тэхніка разьба
Памеры 6.2 × 4.4×0.6 см
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Полацк

АпісаннеПравіць

На вонкавай паверхні, на якой, магчыма, была пазалота, у абрамленні адзінарнага вузкага борціка, рэльефныя выявы імператара Канстанціна (каля 280—337 гг.) — злева і яго маці Св. Алены (каля 255—330 гг.) — справа, якія перад сабой трымаюць васьміканцовы з касым падножжам крыж. Абедзве фігуры франтальныя, у поўны рост. У парадным аддзенні візантыйскіх імператараў — далматыках, на галовах — вянцы (эмблемы вярхоўнай улады — боскай і зямной).

На ніжняй частцы адзення Св. Алены прымацаваны да пояса псеўдафаракій (кавалак тканіны, які па форме нагадвае шчыт) з выявай васьміканцовага з касым падножжам крыжа. У левым верхнім вуглу няроўна прадрапаны кірылічны надпіс.

АўтарПравіць

Лічыцца, што твор зроблены мясцовым майстрам, які быў знаёмы з візантыйскай і рускай іканаграфіяй і адначасова знаходзіўся пад уплывам западнаеўрапейскага мастацтва, аб чым сведчаць яўныя раманскія рысы выканання: кароны западнаеўрапейскага тыпу, укарочанныя прапорцыі і буйныя рысы твару, празмернасць арнаментацыі[1].

ЗначэннеПравіць

Абразок сведчыць пра тарговыя і палітычныя сувязі Полацка з Візантыяй у XII-XIII стст.; адносіцца да рэдкіх помнікаў дробнай пластыкі, эпіграфікі і рэлігійнага культу.

Зноскі

  1. Лавыш К. А. Художественные традиции восточной и византийской культуры в искусстве средневековых городов Беларуси. (X-XIV вв.). Минск, "Белорусская наука", 2008

ЛітаратураПравіць

  • Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі.- 1993.- С.23
  • Гісторыя беларускага мастацтва. У 6-ці тамах. Т.1. - Мн.:"Навука і тэхніка".- 1987.- С.97
  • Старажытныя скарбы Беларусі. - Мн.: "Беларусь".- 1971.- С.17
  • Штыхов Г.В. Древний Полоцк (ІХ-ХІІІ вв.). - Мн.: "Наука и техника" 1975. - С.111