Канстытуцыйная курэнцыя

Канстытуцыйная («літоўская», «сеймавая», «скарбовая») курэнцыя — сістэма грашовага ліку, якая засноўвалася на афіцыйных дзяржаўных пастановах (з 1717 г.), накіраваных на падтрымку ў Рэчы Паспалітай адносна стабільных курсаў абарачэння разнародных манет. У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 17241761 гг.

Згодна канстытуцыйнай курэнцыі паўнавартасныя манетныя наміналы пераводзіліся на парытэтныя ім сумы ў медных шэлегах: злоты чырвоны = 18 злотым у шэлежнай манеце, талер = 8 злотым, тымф = 38 грошам, шастак = 12 грошам 2 шэлегам.

Літаратура правіць

  • Космылёв, В. С. «Русская куренция» — региональная система белорусского денежногго счета XVIII в. / В. С. Космылёв // Новое в советской нумизматике и нумизматическом музееведении (к 200-летию Отдела нумизматики Эрмитажа): Краткие тезисы докладов и сообщений научной конференции, 14 — 16 сентября 1987 г. / Государственный Эрмитаж. — Л., 1987. — С. 76 — 78.
  • Курэнцыя канстытуцыйная // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 359. — ISBN 5-85700-077-7.