Канстытуцыйны акт 1982 года

Канстытуцыйны акт 1982 (англ.: Constitution Act, 1982, фр.: Loi constitutionnelle de 1982) (Дадатак B Акту аб Канадзе 1982 (Злучанае каралеўства)) з’яўляецца складовай часткай Канстытуцыі Канады. Пры гэтым ён лічыцца самадастатковым. Ён мадыфікаваў некаторыя часткі Акту аб Брытанскай Паўночнай Амерыцы 1867, у прыватнасці, пераназваўшы яго ў Канстытуцыйны акт 1867 года. Канадская хартыя правоў і свабод ўтварае першыя трыццаць чатыры артыкулы Канстытуцыйнага акту 1982.

Акт ўступіў у сілу 17 красавіка 1982 без якой-небудзь кансультацыі з насельніцтвам краіны. Квебек ў апошнюю хвіліну нават вырашыў не ўдзельнічаць у перамовах пасля Ночы доўгіх нажоў (Квебек), так і не падпісаўшы гэты канстытуцыйны акт.

Спасылкі правіць