Канстытуцыйны рэферэндум у Таджыкістане (1994)

Канстытуцыйны рэферэндум у Таджыкістане 1994 года
«Ці ўхваляеце вы прыняццё новай канстытуцыі краіны?»
Вынік
Так ці не Галасоў Адсотак
Так 2 352 554 95.72%
Не 105 300 4.28%
Сапраўдных галасоў 2 457 854 96.94%
Несапраўдных галасоў 77 583 3.06%
Усяго галасоў 2 535 437 100.00%
Яўка 94.4%
Электарат 2 685 724

Усенародны рэферэндум ў Таджыкістане аб прыняцці новай Канстытуцыі Рэспублікі Таджыкістан адбыўся 6 лістапада 1994 года, стаўшы першым рэферэндумам у гісторыі незалежнага Таджыкістана. Рэферэндум праходзіў на фоне і ва ўмовах бесперапыннай грамадзянскай вайны ў краіне, якая пачалася ў маі 1992 года і скончылася толькі ў чэрвені 1997 года. Па выніках рэферэндуму, была прынята зусім новая Канстытуцыя Рэспублікі Таджыкістан, якая замяніла дзеючую да гэтага часу Канстытуцыю Таджыкскай ССР, прынятую ў 1978 годзе.

Перадгісторыя правіць

Пасля аб’явы аб дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Таджыкістан ад СССР 9 верасня 1991 года, у краіне працягвала дзейнічаць Канстытуцыя таджыкскай ССР, прынятая 14 красавіка 1978 года Вярхоўным Саветам таджыкскай ССР. У маі 1992 года ў Рэспубліцы пачалася грамадзянская вайна паміж дзеючым камуністычным і неакамуністычным Урадам Рэспублікі, прарасійскімі і праўзбекскімі сіламі з аднаго боку, і Аб’яднанай таджыкскай апазіцыяй, якая ўключала ісламскія, дэмакратычныя і нацыяналістычныя партыі, рухі і сілы з другога. Як і дзеючы камуністычны і неакамуністычны ўрад, так і Аб’яднаная таджыкская апазіцыя выступалі за прыняцце абсалютна новай Канстытуцыі незалежнай рэспублікі, але ў кожнага з бакоў былі свае праекты новай Канстытуцыі.

Вынікі рэферэндуму правіць

Нягледзячы на масавы адток часткі насельніцтва (бежанцаў) Рэспублікі з-за вайны ў Расію, Узбекістан, Афганістан і іншыя краіны, па афіцыйных дадзеных ЦВК Рэспублікі, на рэферэндуме яўка склала рэкордныя 94,40 %. Гэтыя лічбы былі падвергнутыя сумневу некаторымі замежнымі назіральнікамі, а таксама прадстаўнікамі Аб’яднанай таджыцкай апазіцыі. Паводле тых жа афіцыйных дадзеных, 95,70 % выбарцаў прагаласавала за прыняцце новай Канстытуцыі незалежнага Таджыкістана, а 4,28 % грамадзянаў прагаласавала супраць яе. У той жа дзень рэферэндум быў прызнаны праведзеным[1]. Новая Канстытуцыя была падтрымана 90 % галасоў[2].

Асноўнымі пунктамі новай Канстытуцыі незалежнага Таджыкістана былі ўвядзенне прэзідэнцкага праўлення, Увядзенне аднапалатнага парламента, абвяшчэнне Таджыкістана свецкай дзяржавай і забарона на стварэнне і рэгістрацыю палітычных партый рэлігійнай накіраванасці, абавязак правядзення ўсенародных канстытуцыйных рэферэндумаў для ўнясення магчымых будучых паправак у Канстытуцыю.

Зноскі

  1. Nohlen, D, Grotz, F & Hartmann, C (2001) Elections in Asia: A data handbook, Volume I, p462 ISBN 0-19-924958-X
  2. Nohlen, D, Grotz, F & Hartmann, C (2001) Elections in Asia: A data handbook, Volume I, p464 ISBN 0-19-924958-X