Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь

Канстыту́цыя Сацыялісты́чнай Саве́цкай Рэспу́блікі Белару́сь 1919 года — першая Канстытуцыя БССР.

Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь

Прынята 3 лютага 1919 года на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў. Створана на ўзор Канстытуцыі РСФСР 1918 года. Складалася з Дэкларацыі правоў і працуемага і эксплуатуемага народа і 3 раздзелаў. Замацавала афіцыйную назву дзяржавы — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ), абвясціла яе рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Вызначыла асноўныя задачы дзяржавы — устанаўленне дыктатуры пралетарыяту, падаўленне супраціўлення звергнутых класаў, знішчэнне эксплуатацыі чалавека чалавекам, ухіленне ад дзялення грамадства на варожыя класы, пабудова сацыялізму. Адмяніла прыватную ўласнасць на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці (леса, нетры і вада), якія абвяшчаліся нацыянальным здабыткам. Замацоўвала роўныя правы і абавязкі грамадзян рэспублікі, абвяшчала дэмакратычныя свабоды — сумлення, выказвання поглядаў, сходаў, мітынгаў, шэсцяў, саюзаў. Праца прызнавалася абавязкам усіх грамадзян. Уводзіўся ўсеагульны воінскі абавязак. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся з’езд Саветаў Беларусі, у перыяд паміж з’ездамі паўната ўлады належала Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту (ЦВК). Трэці раздзел прысвячаўся дзяржаўным сімвалам рэспублікі.

Спасылкі правіць