Канфедэрацыя Кміціча

Канфедэрацыя Самуэля Кміціча (1660) — вайсковая канфедэрацыя (рокаш), утвораная пад кіраўніцтвам Самуэля Кміціча ў Драгічыне ў час вайны 1654—1667. Ахапіла дывізію правага крыла войска Рэчы Паспалітай.