Канфедэрацыя працы Расіі
Канфедэрацыя працы Расіі (скар.: КПР) — расійскае аб’яднанне прафсаюзаў. Канфедэрацыя была створана на ўстаноўчым з’ездзе ў Маскве 12 красавіка 1995 года. У перыяд стварэння аснову КПР склалі прафсаюзы транспартнага сектара, сярод якіх — Федэральны прафсаюз авіядыспетчараў (ФПАД) Расіі, Расійскі прафсаюз маракоў, Расійскі прафсаюз докераў, Расійскі прафсаюз лакаматыўных брыгад чыгуначнікаў і іншыя. Аднак неўзабаве пасля заснавання КПР у сувязі з рознагалоссямі, што ўзніклі па пытаннях развіцця Канфедэрацыі, з яе выйшаў шэраг прафсаюзаў, — пераважна, вытворчага сектара — якія стварылі Усерасійскую канфедэрацыю працы (УКП). Пазней раскол быў пераадолены, і ў 2011 годзе Усерасійская канфедэрацыя працы ўвайшла ў склад Канфедэрацыі працы Расіі.
Канфедэрацыя працы Расіі | |
---|---|
КПР | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | асацыяцыя прафсаюзаў, прафсаюзны цэнтр |
Афіцыйная мова | руская |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1995 |
ktr.su |
У лістападзе 2000 года УКП і КПР былі прыняты ў склад Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКСП). У 2006 годзе адбылося зліццё МКСП і Сусветнай канфедэрацыі працы, у выніку якога была заснавана Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП). УКП і КПР сталі сяброўскімі арганізацыямі — заснавальнікамі МКП і прынялі актыўны ўдзел ва ўстаноўчым кангрэсе МКП у Вене ў лістападзе 2006 года.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх