Капаткевіцкая зона падняццяў

Капаткевіцкая зона падняццяў — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, на захадзе Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах. На поўначы прымыкае да Капаткевіцкага разлому. Распасціранне зоны падняццяў субшыротнае. Даўжыня больш за 50 км.

Паверхня фундамента ў межах Капаткевіцкай зоны падняццяў нахілена на поўнач — паўночны ўсход ад −2 да −4 км. Па ёй выдзяляюцца Грабаўскае, Кузьмічоўскае, Залескае і Капаткевіцкае падняцці. У межах Капаткевіцкай зоны падняццяў платформавы чахол складаюць верхнепратэразойскія, сярэдне- і верхнедэвонскія, ніжне- і сярэднекаменнавугальныя, пермскія, мезазойскія і кайназойскія адклады. Структура падсалявых адкладаў падобна да структуры паверхні фундамента. Сфарміравалася Капаткевіцкая зона падняццяў у познім дэвоне, карбоне, пермі. З падсалявых старааскольскіх адкладаў на Кузьмічоўскай плошчы атрыманы непрамысловы прыток нафты.

Літаратура правіць