Капенгагенскі мір (1660)

Капенгагенскі мір (дацк.: Freden i København) — мірны дагавор паміж Даніяй і Швецыяй заключаны 27 мая (6 чэрвеня1660 года ў Капенгагене. З падпісаннем Аліўскага міру і Капенгагенскага міру завяршылася Паўночная вайна 1655—1660. Гэты дагавор быў параўнальна невялікім дадаткам да Роскільскага міру, які ўсталяваў межы Даніі, Швецыі і Нарвегіі, якія амаль без змен захаваліся да нашых дзён. У дадатак да дагавора ў Роскіле, Даніі вярталася частка яе тэрыторыі — востраў Борнхальм у Балтыйскім моры і паўночная вобласць Трондэлаг. Акрамя таго, было скасавана палажэнне аб недапушчэнні ў Балтыйскае мора суднаў небалтыйскіх дзяржаў.

Капенгагенскі мір
Дата падпісання 27 мая 1660
Месца падпісання
Бакі Данія-НарвегіяШведская імперыя
Жоўтым колерам паказана тэрыторыя Швецыі, чырвоным — уладанні Дацкай кароны (Данія і Нарвегія). Зялёным колерам паказаны тэрыторыі, вернутыя Даніі і Нарвегіі па Капенгагенскім міры 1660 года.

Зноскі