Капліца Жыгімонта
Капліца Жыгімонта; таксама Каралеўская капліца або Ягелонская капліца — адна з дзевятнаццаці капліц, якія атачаюць Вавельскі архікафедральны касцёл у Кракаве.
Славутасць | |
Капліца Жыгімонта | |
---|---|
Kaplica Zygmuntowska | |
Капліца Жыгімонта | |
50°03′16,12″ пн. ш. 19°56′08,12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Кракаў | |
Канфесія | каталіцкая |
Епархія | Кракаўская дыяцэзія |
Тып будынка | капліца |
Архітэктурны стыль | рэнесанс |
Будаўнік | Барталамеа Берэчы |
Архітэктар | Барталамеа Берэчы |
Заснавальнік | Жыгімонт I |
Дата заснавання | 1519 |
Будаўніцтва | 1519—1533 гады |
Сайт | malopolska.ru/bartlomiej… |
![]() |


Нямецкі гісторык мастацтва Аўгуст Атамар Эсенвейн (1831-1892) назваў яе ў 1867 годзе «жамчужынай Рэнесансу на паўночным баку Альпаў». Капліца з'яўляецца прыкладам чыстага фларэнційскага рэнесансу за межамі Італіі.
Пасля смерці Барбары Запальяі, першай жонкі караля Жыгімонта І Старога, кароль-удавец вырашыў пабудаваць маўзалей сваёй дынастыі. Кароль даручыў стварэнне капліцы фларэнційскаму архітэктару Барталамеа Берэчы, які прадставіў каралю першыя эскізы капліцы ў 1517 годзе. Працы пачаліся ў 1519 годзе пасля разбурэння старой капліцы Казіміра IIІ Вялікага. У 1525 г. капліца была пабудавана ў папярэднім выглядзе, у 1526 годзе быў узведзены купал, будаўнічыя работы былі скончаны ў 1531 годзе. У 1533 капліца была асвечана.
Пры будаўніцтве дойліду Берэчы дапамагалі і іншыя італьянскія майстры: Антоніа дзі Ф'езоле, Нікола Кастыльёнэ, Філіпа дзі Ф'езоле, Бернардзіна Дзанобі дэ Дж'яноціс, Джыёвані Солі, Джыёвані Чыні да Сіена і Джіёвані Марыя Падавана.
Архітэктура
правіцьКапліца пабудавана згодна з квадратным планам. Эліптычны купал абапіраецца на васьмігранны тамбур з круглымі вокнамі. Купал пакрыты т. зв. «рыбінай лускай» (дахоўкай) з пазалочанай меднай бляхі.
Фасады падзелены пілястрамі і карнізамі. Адзіны ўваход вядзе праз аркаду з дэкаратыўнымі кратамі з боку касцёла.
Праект капліцы з'яўляецца самастойнай працай Берэчы і не мае ніводнага аналага ў Італіі.
Літаратура
правіць- Kazimierz Kuczman, Wzgórze Wawelskie: Przewodnik, Państwowe Zbiory Sztuki na Wawelu, Ministerstwo Kultury i Sztuki, Zarząd Muzeów i Ochrony Zabytków, Kraków 1988, wyd. drugie.
- Krzysztof J. Czyżewski, Królewska katedra na Wawelu. Przewodnik, Kraków 2002.