Капуставыя

сямейства раслін
(Пасля перасылкі з Капусныя)

Капуставыя, Крыжакветныя[3], Крыжакветкавыя[4] (Brassicáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўключае ў сябе аднагадовыя і шматгадовыя травы, зрэдку паўхмызнякі або хмызнякі. Раней сямейства называлася крыжакветныя (Cruciferae).

Капуставыя

Barbarea vulgaris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassicaceae Burnett, nom. cons. (1835)

Сінонімы
Тыпавы род
Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22669
NCBI  3700
EOL  4219
GRIN  f:166
IPNI  30000087-2
FW  55908

Аб'ём сямейства — 349 родаў і больш за тры з паловай тысяч відаў. Адметнай асаблівасцю сямейства з'яўляецца багацце двугадовых монакарпічных (гэта значыць квітнеючых толькі на апошнім годзе жыцця) траў. Капуста з'яўляецца важнейшым для чалавека прадстаўніком гэтага сямейства.

Батанічнае апісанне правіць

Сям'я аб'ядноўвае травяністыя расліны, рэдка паўхмызнякі з чарговымі лістамі, без прылісткаў. Пласцінка ліста простая, цэльная ці ў рознай ступені расчлененая. Характэрны аднаклетачныя, простыя ці разгалінаваныя, радзей мнагаклетачныя, залозістыя валаскі. Вегетатыўныя органы капусных маюць асобныя клеткі (ідыябласты) з міразінам. Кветкі ў гронках, якія часта сабраны ў мяцёлкі. Кветка мае двайны калякветнік: чашалісцікаў 4 у двух кругах, чашалісцікі ўнутранага круга ў аснове маюць паглыбленні з нектарам. Вяночак з 4 пялёсткаў з ногцікамі. Андрацэй у большасці з 6 тычынак; дзве з іх утвараюць знешні круг і маюць больш кароткія ніці. Чатыры тычынкі ўнутранага круга з больш доўгімі ніцямі размяшчаюцца дзвюма парамі і чаргуюцца з тычынкамі знешняга круга. Гінецэй заўсёды цэнакарпны з двух пладалісцікаў, зрослых краямі. Ад швоў вырастае перагародка, якая падзяляе поласць завязі па вертыкальным напрамку на два гнязды. Семязачаткаў звычайна некалькі, яны прымацоўваюцца ўздоўж шву. Завязь несапраўдна двухгняздовая са слупочкам і рыльцам.

Плод — стручок (даўжыня перавышае шырыню больш чым у 3 разы), стручочак (даўжыня перавышае шырыню не болей чым у 3 разы), рэдка распадаецца (у рэдзькі дзікай), ці аднасенны арэх. Эвалюцыя крыжакветных ішла па шляху змянення пладоў ад тыповага доўгага стручка ў кароткі стручочак. Стручочкі двух тыпаў: шырокаперагародачныя і вузкаперагародачныя; нераскрываемыя стручкі — членістыя, разломвальныя. Семя без эндасперма, семядолі ўтрымліваюць алей, гліказіды. Зародак сагнуты, з розным становішчам карэньчыка адносна семядолей. Будова плода і насення — важная сістэматычная адзнака для адрознення больш дробных груп сям'і.

Сістэматыка правіць

Сямейства ўключае 349[5] родаў раслін, якія размеркаваны па 45[6] трыбам:

Выкарыстанне правіць

Крыжакветныя — важныя харчовыя, кармавыя, а таксама вітамінаносныя (утрымліваюць вітамін С) расліны, і таму ўжываюцца як каштоўны проціцынготны сродак; ёсць меданосныя, алейныя, тэхнічныя, пустазельныя і дэкаратыўныя прадстаўнікі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Капуставыя, Крыжакветныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.502
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Brassicaceae (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (16 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 28 лістапада 2011.
  6. Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.

Літаратура правіць

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
  • Hall, J. C., K. J. Sytsma and H. H. Iltis. 2002. Phylogeny of Capparaceae and Brassicaceae based on chloroplast sequence data. American Journal of Botany 89: 1826—1842 (abstract Архівавана 18 лютага 2011.) (англ.)

Спасылкі правіць