Карабаны (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Карабаны́[1] (трансліт.: Karabany, руск.: Карабаны) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Вёска
Карабаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 5 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225001
Аўтамабільны код
1
Карабаны на карце Беларусі ±
Карабаны (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Карабаны (Брэсцкі раён)
Карабаны (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Карабаны (Брэсцкі раён)

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі невялікая вёска, казённая ўласнасць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе адносілася да Пяткоўскай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва правіць

  • 8 рэвізскіх душ (1870)
  • 6 двароў, 42 жыхары (1897)
  • 29 жыхароў (1905)
  • 3 двары, 22 жыхары (1921)
  • 29 жыхароў (1959)
  • 21 жыхар (1970)
  • 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць