Караблекрушэнне ля Патэгі (2023)

12 чэрвеня 2023 года на рацэ Нігер паблізу горада Патэгі  (англ.) (штат Квара  (англ.), Нігерыя) перавярнулася драўлянае судна, што прывяло да гібелі больш за 100 чалавек.

Напярэдадні правіць

Лодачныя аварыі на рэках Нігерыі здараюцца часта[1]. Невыкананне правілаў бяспекі, адсутнасць выратавальных камізэлек, перагрузка і дрэннае тэхнічнае абслугоўванне суднаў часта прыводзяць да няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам. Нягледзячы на факт, што начное плаванне ў краіне дэ-юрэ забаронена, закон рэдка выконваецца[2][3].

У 2021 годзе ў Нігерыі адбыліся дзве буйныя аварыі: адна ў маі (98 загінулых)[4], а іншая ў лістападзе (76 загінулых)[5]. У апошнія гады ў краіне пачасціліся здарэнні на лодках[6].

Ход падзей правіць

11 чэрвеня ў вёсцы Эгботы (Эгбу) пад Патэгі было вяселле. Большасць прысутных — сваякі маладых з пяці[1] іншых вёсак — Эбу, Гакпан, Кпада, Кучалу і Сампі[7]. Свята працягвалася да позняй ночы. Госці прыбылі на вяселле на матацыклах, але вяртацца вымушаны былі на драўляным караблі па рацэ Нігер[1], бо моцны дождж затапіў дарогу[2][7].

На лодку селі 270 пасажыраў, што значна перавышала яе ўмяшчальнасць у 100 чалавек[2][7][8]. Акрамя таго, на судна таксама загружаны матацыклы[9]. 12 чэрвеня[10], паміж 3 і 4 гадзінамі раніцы, высокія хвалі падхапілі лодку. Судна сутыкнулася з галінай дрэва, схаванай у рацэ Нігер, у выніку лодка разламалася на дзве часткі[7]. Вялікі аб’ём вады змыў пасажыраў[11]. Пра інцыдэнт многія мясцовыя жыхары даведаліся праз некалькі гадзін, але сяляне навакольных вёсак паспелі выцягнуць з вады сто чалавек[12].

На 15 чэрвеня прынамсі 106 чалавекі загінулі[13]: 61 з Эбу, 38 з Гакпана, чацвёра з Кпады, двое з Кучалу і адзін з Сампі[7]. Яшчэ 144 выратаваны[13].

Рэакцыя правіць

Мясцовыя жыхары апісалі здарэнне як самую смяротную лодачную аварыю, якую яны бачылі за апошнія гады[2]. Урад штата Квара выказаў свае спачуванні сем’ям загінулых[11].

Зноскі

  1. а б в "Nigeria boat accident kills 50 people, several missing" [англійская]. Reuters. 2023-06-13. Праверана 2023-06-14.
  2. а б в г "At least 103 wedding guests killed when boat capsizes in northern Nigeria". Washington Post [амерыканская англійская]. 2023-06-13. ISSN 0190-8286. Праверана 2023-06-14.
  3. Peltier, Elian; Alfa, Ismail (2023-06-13). "Wedding Guests Among at Least 103 Killed in Boat Accident in Nigeria". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2023-06-14.
  4. More than 100 missing, feared dead after Nigeria boat sinks (англ.). AP NEWS (26 мая 2021). Праверана 14 чэрвеня 2023.
  5. About 100 people killed after boat returning from wedding capsizes in Nigeria (англ.). CBS News (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
  6. Nigeria, Guardian. Worries as death toll rises on Nigeria’s inland waters (англ.). The Guardian Nigeria News - Nigeria and World News (2 чэрвеня 2021). Праверана 14 чэрвеня 2023.
  7. а б в г д Oyekola, Tunde. 103 wedding guests die in Kwara boat mishap — Police (англ.). Punch Newspapers (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
  8. "About 100 wedding guests feared dead as boat capsizes in northern Nigeria". The Guardian [брытанская англійская]. The Associated Press. 2023-06-13. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-06-14.
  9. Nigeria: At least 100 people killed after boat capsizes (англ.). Sky News. Праверана 14 чэрвеня 2023.
  10. "Nigeria boat accident: About 100 killed after vessel capsizes, say police". The Economic Times. 2023-06-14. ISSN 0013-0389. Праверана 2023-06-14.
  11. а б Princewill, Nimi. Hundreds of people feared dead as boat capsizes in Nigeria (англ.). CNN (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
  12. At least 103 wedding guests killed when boat capsizes in northern Nigeria (англ.). AP NEWS (13 чэрвеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2023.
  13. а б Neysa Alund, Natalie (15 June 2023). "At least 106 dead, 144 rescued, dozens still missing after boat capsizes in Nigeria". USA Today [амерыканская англійская]. Праверана 15 June 2023.