Каралеўства Керэдыгіян
Керэдыгіян (вал.: Ceredigion) — раннесярэдневяковая дзяржава ў Паўднёвым Уэльсе (хутчэй княства, чым каралеўства), якая існавала ў V—VII стст.
каралеўства | |||||
Керэдыгіян | |||||
---|---|---|---|---|---|
вал.: Ceredigion | |||||
|
|||||
|
|||||
V стагоддзе — канец VII стагоддзя
|
|||||
Мова(ы) | валійская | ||||
Афіцыйная мова | Валійская мова | ||||
Рэлігія | хрысціянства | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўства Керэдыгіян утварылася ў першай палове V стагоддзя ў выніку падзелу ўладанняў Кунеды паміж яго сынамі. Керэдыгу дасталася самая паўднёвая вобласць, якая атрымала ў яго гонар назву Керэдыгіян. У наш час гэта вобласць вядомая як Кардыганшыр. Пасля выгнання ірландцаў Керэдыг і яго нашчадкі кіравалі ў Керэдыгіяне аж да канца VII ст. У адрозненне ад іншых нашчадкаў Кунеды яны не былі васаламі каралёў Гвінеда.[1] У канцы VII стагоддзя Сейсіл ап Клідаг захапіў значную частку суседняга Дыведа, якая звалася Істрад-Тыві. У яго гонар каралеўства, якое значна павялічылася ў памерах, атрымала назву Сейсілуг.
Спіс каралёў
правіць- Керэдыг ап Кунеда (424—453)
- Ісая ап Керэдыг (453—490)
- Сервіл ап Ісая (490—525)
- Бод ап Сервал (525—560)
- Артвад ап Бод (560—595)
- Артлуіс ап Артвад (595—630)
- Клідаг ап Артлуіс (630—665)
- Сейсіл ап Клідаг (665—700)
Зноскі
- ↑ Керэдыгіян на сайце «Усе манархіі свету» Архівавана 6 верасня 2010.
Літаратура
правіць- Gerald Morgan. Ceredigion, A Wealth of History. — Gomer Press, 2005.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўства Керэдыгіян