Караль Тадэвуш Наўроцкі (польск.: Karol Tadeusz Nawrocki; нар. 3 сакавіка 1983, Гданьск) — польскі гісторык[1]. Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП). У 2017—2021 гадах дырэктар Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску[2][3].

Караль Наўроцкі
Дата нараджэння 3 сакавіка 1983(1983-03-03) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Grzegorz Berendt[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта, дзе ў 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2023 годзе скончыў аспірантуру Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта — International MBA in Strategy, Programme and Project Management. У 2009—2017 гадах працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці, у 2013—2017 — узначальваў Аддзяленне народнай адукацыі ў Гданьску ІНП. У 2011—2017 гадах кіраваў Сядлецкім раённым саветам у Гданьску.

У 2017 годзе прызначаны дырэктарам Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску, займаў пасаду да 2021 года, калі вярнуўся ў Інстытут нацыянальнай памяці і ў чэрвені 2021 года стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У ліпені 2021 года заняў пасаду новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці пасля абрання Соймам і зацвярджэння Сенатам Рэспублікі Польшча.

У лютым 2024 года ўключаны ў спіс асоб расшукваных Расійскай Федэрацыяй па крымінальнай справе за дзейнасць па дэмантажы помнікаў Чырвонай Арміі ў Польшчы[4].

Дзейнасць правіць

Аўтар або суаўтар некалькіх кніг і шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па тэме антыкамуністычнай апазіцыі, арганізаванай злачыннасці ў ПНР і гісторыі спорту.

Узнагароды правіць

  • Бронзавы Крыж Заслугі (2019).
  • Срэбны Крыж Заслугі (2021).

Крыніцы правіць

  1. Remembrance, Institute of National. Karol Nawrocki, Ph.D. (польск.). Institute of National Remembrance. Праверана 17 лютага 2024.
  2. Karol Nawrocki, PhD, reappointed as director of the Museum of the Second World War in Gdańsk | Drupal (англ.). muzeum1939.pl. Праверана 17 лютага 2024.
  3. hmong.wiki. Музей Второй мировой войны (руск.). hmong.ru. Праверана 17 лютага 2024.
  4. МВД РФ объявил в розыск мэра польского города Валбжих по уголовной статье. TACC. Праверана 17 лютага 2024.