Інстытут нацыянальнай памяці (Польшча)
Інстытут нацыянальнай памяці — Камісія па расследаванню злачынстваў супраць польскага народа (ІНП) польск.: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu (IPN)) — дзяржаўная гісторыка-архіўная ўстанова, якая займаецца вывучэннем дзейнасці органаў дзяржбяспекі Польшчы ў перыяд 1944—1990 гг., а таксама органаў бяспекі Трэцяга Рэйха і СССР з мэтай расследавання злачынстваў у адносінах да польскіх грамадзян у гэты перыяд, а таксама ажыццяўлення люстрацыйных працэдур.[1] У руках палітыкаў правага толку інстытут стаў важным элементам, прыладай для ажыццяўлення гістарычнай палітыкі [1]. Адна з базавых ідэй гістарычнай палітыкі ІНП — «тэорыя дзвюх акупацый», нацысцкай і савецкай, то бок замена адной акупацыі іншай. Інстытут нацыянальнай памяці вядомы як ініцыятар так званага закона аб дэкамунізацыі. У адпаведнасці з гэтым дакументам прайшла хваля перайменаванняў вуліц, завулкаў і плошчаў а таксама былі знесены многія помнікі, абеліскі, бюсты, мемарыяльныя дошкі, надпісы і знакі. Па падліках Інстытута нацыянальнай памяці, ён закране больш чым 450 помнікаў па ўсёй краіне, 230 з якіх — помнікі салдатам Чырвонай Арміі. ІНП створаны ў адпаведнасці з Законам аб Інстытуце нацыянальнай памяці — камісія па расследаванню злачынстваў супраць польскага народа ад 18 снежня 1998 г. (польск.: Ustawa z dnia 18 grudnia 1998 r. o Instytucie Pamięci Narodowej — Komisji Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu)[2].
Функцыі
правіцьФункцыі ІНП, згодна з Законам, ўключаюць:
- улік, назапашванне, захоўванне, апрацоўку, публікацыю, забеспячэнне захаванасці і доступу да дакументаў дзяржаўных органаў бяспекі Польшчы за перыяд з 22 ліпеня 1944 г. па 31 ліпеня 1990 г., а таксама органаў бяспекі Трэцяга Рэйха і СССР, якія тычацца:
- a) здзейсненых у адносінах да асобаў польскай нацыянальнасці ці польскіх грамадзянаў іншых нацыянальнасцяў у перыяд з 1 верасня 1939 г. па 31 ліпеня 1990 г.:
- нацысцкіх злачынстваў,
- камуністычных злачынстваў,
- іншых злачынстваў, якія з'яўляюцца злачынствамі супраць міру, чалавечнасці або ваеннымі злачынствамі,
- б) іншых рэпрэсій па палітычным матывам, якія праводзіліся службовымі асобамі польскіх органаў следства, юстыцыі або асобамі, якія дзейнічалі па іх ўказанню
- a) здзейсненых у адносінах да асобаў польскай нацыянальнасці ці польскіх грамадзянаў іншых нацыянальнасцяў у перыяд з 1 верасня 1939 г. па 31 ліпеня 1990 г.:
- расследаванне названых злачынстваў;
- абарону персанальных дадзеных асоб, якіх датычаць дакументы, сабраныя ў архіве ІНП;
- адукацыйную дзейнасць.
У адпаведнасці з законам Польскай Рэспублікі ад 15 сакавіка 2007 г., на Інстытут нацыянальнай памяці ўскладзена ажыццяўленне люстрацыйных працэдур у дачыненні да грамадзян Польшчы, якія трапляюць пад дзеянне закона аб люстрацыі.
Структура
правіцьУ склад ІНП ўваходзяць:
- Рада (Rada)
- Прэзідэнт (польск.: prezes)
- Галоўная камісія па расследаванню злачынстваў супраць польскага народа (Główna Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu)
- Бюро выдачы і архівавання дакументаў (Biuro Udostępniania i Archiwizacji Dokumentów)
- Бюро грамадскай адукацыі (Biuro Edukacji Publicznej)
- Люстрацыйнае бюро (Biuro Lustracyjne)
- 11 аддзелаў ІНП (oddziały), размешчаных у гарадах, якія з'яўляюцца рэзідэнцыямі апеляцыйных судоў
- 7 прадстаўніцтваў аддзелаў (delegatury oddziałów)
Прэзідэнт
правіцьКіруе працай ІНП прэзідэнт, які абіраецца Сеймам на пяцігадовы тэрмін.
Старшыні ІНП:
- Леон Керэс (Leon Kieres)
- 30 чэрвеня 2000 года — 30 чэрвеня 2005
- 1 ліпеня — 29 снежня 2005 г. (выконваючы абавязкі)
- Януш Куртыка (Janusz Kurtyka)
- 29 снежня 2005 — 10 красавіка 2010
- Францішак Грычук
- 11 красавіка 2010 г. — 28 чэрвеня 2011[3]
- Лукаш Камінскі 10 чэрвеня 2011 г.[4] — 22 ліпеня 2016
- Яраслаў Шарэк
- 22 ліпеня 2016[5] — 23 ліпеня 2021 г.
- Караль Наўроцкі
- 23 ліпеня 2021 г.[6]
Галоўная камісія па расследаванні злачынстваў супраць польскага народа
правіцьГалоўная камісія па расследаванню злачынстваў супраць польскага народа (польск.: Główna Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu) уваходзіць у склад ІНП у якасці асноўнага следчага органа.
Узначальвае Галоўную камісію дырэктар — па пасадзе, намеснік генеральнага пракурора Польшчы. З 15 лютага 2007 года гэты пост займае Дарьюш Габрэл (Dariusz Gabrel).
Камісія працягвае дзейнасць створанай у 1945 Галоўнай камісіі па даследаванню нямецкіх злачынстваў у Польшчы (польск.: Główna Komisja Badania Zbrodni Niemieckich w Polsce), якая з моманту стварэння актыўна ўзаемадзейнічала з Камісіяй ААН па расследаванню ваенных злачынстваў (UNWCC) з штаб-кватэрай у Лондане.
З 1949 па 1984 яна называлася Галоўнай камісіяй па даследаванню гітлераўскіх злачынстваў у Польшчы (польск.: Główna Komisja Badania Zbrodni Hitlerowskich w Polsce).
У 1984 яна ў чарговы раз змяніла назву і стала называцца Галоўнай камісіяй па даследаванню гітлераўскіх злачынстваў у Польшчы — Інстытутам нацыянальнай памяці (польск.: Główna Komisja Badania Zbrodni Hitlerowskich w Polsce – Instytut Pamięci Narodowej).
З 1991 г. вобласць даследаванняў Камісіі была пашырана, а яе назва была зноў зменена — Галоўная камісія па даследаванню злачынстваў супраць польскага народа — Інстытут нацыянальнай памяці (польск.: Główna Komisja Badania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu – Instytut Pamięci Narodowej).
У 1998 г. гэтая арганізацыя была ліквідаваная, а яе архівы былі перададзеныя зноў створанай установе — Інстытуту нацыянальнай памяці — камісіі па расследаванню злачынстваў супраць польскага народа (польск.: Instytut Pamięci Narodowej – Komisja Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu).
Следчыя дзеянні ў дачыненні да нацысцкіх злачынстваў (у прыватнасці, якія тычацца асоб, якія пражываюць на тэрыторыі Германіі), праводзяцца ІПН ва ўзаемадзеянні з Цэнтрам даследавання нацыянал-сацыялістычных злачынстваў (ням.: Zentrale Stelle der Landesjustizverwaltungen zur Aufklärung Nationalsozialistischer Verbrechen) у Людвігсбургу, створаным у 1958.
Дзейнасць
правіцьУ канцы верасня 2007 г. на сайце ІНП была пачата публікацыя спісаў грамадзян, якія супрацоўнічалі з органамі дзяржбяспекі ПНР. Публікацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынятым 14 сакавіка 2007 «Законам аб люстрацыі». Па словах дырэктара ІНП Януша Куртыкі, увесь працэс публікацыі павінен быў заняць не менш за шэсць гадоў. Акрамя імя кожнага чалавека файлы ўтрымліваюць агентурную мянушку, а таксама падрабязнасці яго адносін са спецслужбамі. У першы апублікаваны спіс трапілі прэзідэнт і прэм'ер-міністр Польшчы на той момант Лех і Яраслаў Качынскі (як дысыдэнты, за якімі вялося сачэнне), спікеры абедзвюх палат парламента, а таксама члены Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў[7].
Нягледзячы на тое, што духоўныя асобы ў Польшчы не падлягаюць люстрацыі, Архібіскупа Станіслава Вельгуса, мітрапаліта Варшаўскага, па матэрыялах ІНП абвінавацілі ў супрацоўніцтве са Службай бяспекі. Нават Папа рымскі Бенедыкт XVI і прымас Польшчы, біскуп Гнезна Юзаф Глемп не змаглі абараніць архібіскупа.[8]. Таксама ІНП выказвалася за ліквідацыю помнікаў савецкім воінам якія загінулі на тэрыторыі Польшчы[9].
Адна з базавых ідэй ІНП - «тэорыя дзвюх акупацый», нацысцкай і савецкай.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Афіцыйны сайт ІНП (польск.) (англ.)
- ↑ Ustawa z dnia 18 снежань 1998 r. o Instytucie Pamięci Narodowej — Komisji Ścigania Zbrodni przeciwko Narodowi Polskiemu
- ↑ Біяграфія на сайце ІНП Архіўная копія на Wayback Machine
- ↑ Біяграфія на сайце ІНП Архіўная копія на Wayback Machine
- ↑ Dr Jarosław Szarek złożył przed Sejmem ślubowanie na prezesa IPN . pap.pl (22 ліпеня 2016). Праверана 22 ліпеня 2016.
- ↑ Dr Karol Nawrocki złożył przed Sejmem ślubowanie na prezesa IPN . pap.pl (23 ліпеня 2021). Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ Польшча ўспомніла агентаў бяспекі. Коммерсант. 27 верасня 2007
- ↑ Януш Куртыка: «Гістарычная палітыка — гэта справа дзяржавы» — Газета — Люстэрка тыдня. Украіна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2014. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ Paweł Majewski. IPN включается в борьбу за ликвидацию варшавского памятника «Четырех спящих»(недаступная спасылка). Rzeczpospolita (10 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2014. Праверана 5 чэрвеня 2014., </ref,http://wyborcza.pl/1,95892,16077975,Warszawiacy_w_obronie_pomnika__Czterech_Spiacych_.html
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Камісіі па расследаваннюздачынстваў супраць польскага народа Архівавана 22 кастрычніка 2017.
- Институт национальной памяти благодарен Обществу «Мемориал» Архівавана 5 снежня 2014.