Яраслаў Качыньскі
Яраслаў Аляксандр Качыньскі (польск.: Jarosław Aleksander Kaczyński; нар. 18 чэрвеня 1949, Варшава) — польскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Польшчы 14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007.
Яраслаў Качыньскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jarosław Kaczyński | |||||||
![]() Яраслаў Качыньскі 2019 | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Лех Качыньскі | ||||||
Папярэднік | Казімеж Марцінкевіч | ||||||
Пераемнік | Дональд Туск | ||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1949 (73 гады) Варшава |
||||||
Род | Качыньскія[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Jarosław Aleksander Kaczyński | ||||||
Бацька | Раймунд Качыньскі | ||||||
Маці | Ядвіга Качыньская[d] | ||||||
Жонка | Не жанаты | ||||||
Нацыянальнасць | Паляк | ||||||
Веравызнанне | Каталіцызм | ||||||
Партыя | Права і справядлівасць | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][1] (8 снежня 1976) | ||||||
Дзейнасць | палітык, акцёр, юрыст, прафсаюзны дзеяч | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта. У 1980-я удзельнічаў у дзейнасці незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», у 1989-1991 рэдагаваў яго цэнтральную газету Tygodnik Solidarność. Качыньскі разам з братам быў адным з заснавальнікаў кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». На парламенцкіх выбарах 2005 года «Права і справядлівасць» разам з іншымі правымі партыямі атрымала большасць галасоў, і прадстаўнік партыі Казімеж Марцінкевіч стаў прэм'ер-міністрам. 14 ліпеня 2006 на пасаду прэм'ер-міністра быў зацверджаны Яраслаў Качыньскі. Адначасова прэзідэнтам Польшчы быў яго брат Лех Качыньскі.
Яраслаў адышоў у адстаўку пасля таго, як на парламенцкіх выбарах 2007 года перамагла «Грамадзянская платформа» Дональда Туска.