Караліна Станіславаўна Раманчук
Караліна Раманчук (13 лютага 2000 — 28 мая 2022, г. Віцебск) — беларуская футбалістка[3].
Нарадзілася |
13 лютага 2000[1] |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Памерла |
28 мая 2022[2] (22 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Грамадзянства | |||||||
Рост | 1,62 м[1] | ||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьПачынала футбольны шлях у ДЮСШ СВК «Прагрэс-Верцялішкі» ў трэнера Міхаіла Харытанюка. У 2016-м годзе у складзе зборнай Беларусі U-17 згуляла ва ўсіх трох матчах кваліфікацыі ЧЕ-2017. У наступным годзе на дарослым узроўні дэбютавала ў складзе «Нёмана», за які выступала да канца 2020-га. За гэты час абаронца двойчы выйгравала бронзу чэмпіянату Беларусі (2019, 2020 гады), правёўшы за гродзенак 60 матчаў жаночай лігі і забіўшы адзін мяч.
На пачатку 2021 года падпісала кантракт з толькі створанай жаночай камандай «Віцебска». У дэбютным для сябе чэмпіянаце «Віцебск» фінішаваў сёмым з дзесяці. Стала лідаркай каманды па колькасці хвілін на полі[4].
Пахаваная ў Рацічах Гродзенскага раёна.