Рацічы
Ра́цічы[1][2] (трансліт.: Racičy, руск.: Ратичи) — аграгарадок у Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падлабенскага сельсавета.
Аграгарадок
Рацічы
|
ГеаграфіяПравіць
Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гродна, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гродна, на аўтамабільнай дарозе Гродна — Сапоцкін[2].
ГісторыяПравіць
У 1954—1959 гадах цэнтр Рачыцкага сельсавета. Да 1966 года вёска ў складзе Навумавіцкага сельсавета[3]. З 1966 года ў складзе Гінавіцкага сельсавета (з 1985 года Раціцкі сельсавет), у 1985—2002 гадах цэнтр сельсавета[4].
НасельніцтваПравіць
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн, 2001
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
ЛітаратураПравіць
- Рацічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх