Каралішчавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Каралі́шчавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Каралішчавічы.

Каралішчавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Мінскі раён
Уключаў 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каралішчавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 5 сакавіка 1959

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Трасцянецкага (7 населеных пунктаў: Ветка, Ельніца, Каралішчавічы I, Каралішчавічы II, пасёлак Каралішчавічы, Мацавічы і Стайкі) і Абчацкага (5 населеных пунктаў: Верхняе Сіняло, Забылінне, Калодзежкі, Ніжняе Сіняло і Язвы) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.