Карасон Акіна
Мары́я Карасо́н Сумуло́нг Кахуа́нка-Акі́на, больш вядомая як Карасо́н Акі́на (тагальск.: María Corazón Sumulong Cojuangco-Aquino; 25 студзеня 1933 — 1 жніўня 2009) — прэзідэнт Філіпін ў 1986—1992 гадах, прыйшла да ўлады шляхам мірнага адлучэння ад улады прэзідэнта Фердынанда Маркаса ў 1986. Стала першай жанчынай-прэзідэнтам у Азіі (не лічачы Сун Цынлінем, якая была в.а. прэзідэнта Кітая).
Карасон Акіна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
тагальск.: Corazon Aquino | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Сальвадор Ідальга Лаўрэль (1986—1987) | ||||||
Віцэ-прэзідэнт | Сальвадор Ідальга Лаўрэль | ||||||
Папярэднік | Фердынанд Маркас | ||||||
Пераемнік | Фідэль Рамас | ||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1933[1][2][…] |
||||||
Смерць |
1 жніўня 2009[3][2][…] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | José Cojuangco[d] | ||||||
Маці | Demetria Sumulong[d][4] | ||||||
Муж | Бенігна Акіна-малодшы[d] | ||||||
Дзеці | Бенігна Акіна ІІІ, Kris Aquino[d], Ballsy Aquino-Cruz[d], Pinky Aquino-Abellada[d] і Viel Aquino-Dee[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | coryaquino.ph | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў правінцыі Тарлак ў багатай сям’і змешанага паходжання (філіпінскага, кітайскага і іспанскага), была адной з шасці дзяцей.
У 1948—1953 гадах вучылася ў ЗША, атрымала кваліфікацыю настаўніка матэматыкі і перакладчыка з французскай мовы. Вярнуўшыся на радзіму, паступіла на юрыдычны факультэт філіпінскага Далёкаўсходняга ўніверсітэта.
У 1954 годзе выйшла замуж за Бенігна Акіна — сына былога старшыні Нацыянальнай асамблеі. Бенігна Акіна зрабіў паспяховую палітычную кар’еру — у 1955 годзе стаў мэрам горада Кансепсьён, пазней — губернатарам правінцыі Тарлак, а ў 1967 годзе — сенатарам. Увесь гэты час Карасон Акіна была хатняй гаспадыняй, у іх нарадзілася пяць дзяцей — сын Бенігна Акіна III і чатыры дачкі.
У 1973 годзе прэзідэнт Філіпінаў Фердынанд Маркас, баючыся зыходу будучых прэзідэнцкіх выбараў, увёў ваеннае становішча і загадаў арыштаваць самых вядомых апазіцыянераў — у тым ліку і Бенігна Акіна. Ён правёў пад арыштам сем гадоў, і ў гэты час пачалася палітычная кар’ера Карасон Акіна, якая пачалася з выступленняў на падтрымку свайго мужа і арганізацыі парламенцкай выбарчай кампаніі ў 1978 годзе.
Пасля ўмяшання прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, сенатар Акіна быў вызвалены з турмы і высланы з краіны з сям’ёй. У 1983 годзе ён паспрабаваў вярнуцца ў краіну і быў застрэлены ў аэрапорце Манілы (пазней аэрапорт назвалі ў яго гонар).
Кар’еру палітыка Карасон Акіна пачала ў 1983 годзе пасля забойства яе мужа Бенігна Акіна. У 1986 годзе Акіна ўзначаліла апазіцыю і выставіла сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта Філіпінаў. Пераможцам выбараў, якія прайшлі з вялікай колькасцю парушэнняў, быў абвешчаны Маркас. Вынікі выбараў былі аспрэчаныя апазіцыяй, падтрымку якой аказалі высокапастаўленыя ваенныя, і Маркас быў вымушаны сысці ў адстаўку.
25 лютага 1986 года Карасон Акіна стала прэзідэнтам Філіпінаў. Пасаду кіраўніка краіны Акіна займала на працягу шасці гадоў, за гэты час на Філіпінах былі праведзены судовая, аграрная і канстытуцыйная рэформы. Спрабавала кіраваць краінай, уводзячы палітыку прымірэння, але адчувала моцны ціск як справа (ваеннай хунты), так і злева (камуністычныя выступы). Яе зямельная рэформа была неадэкватнай. У гады прэзідэнцтва Акіна на Філіпінах было зроблена сем няўдалых спроб ваеннага перавароту.
У 1986 годзе Карасон Акіна была названа часопісам The Time «жанчынай года». У 1999 годзе The Time уключыў Акіну ў спіс самых уплывовых людзей Азіі XX-га стагоддзя.
Аднак, рэфармаванне эканомікі суправаджалася шматлікімі злоўжываннямі, у тым ліку самой Карасон Акіна. На прэзідэнцкіх выбарах 1992 года перамогу атрымаў генерал Фідэль Рамас, кандыдатуру якога як свайго пераемніка падтрымала Акіна.
Памерла 1 жніўня 2009 года ва ўзросце 76 гадоў, за год да смерці ў яе быў знойдзены рак.
Моўнае пытанне ў гады праўлення Карасон Акіна
правіцьУ гады праўлення Карасон іспанская мова на Філіпінах, асноўная пісьмовая і літаратурная мова краіны на працягу амаль 400 гадоў іспанскага валадарства, практычна выйшла з ужывання і была заменена англійскай. Нібыта, сама Карасон пайшла на паніжэнне статусу іспанскай мовы свядома, пакрыўдзіўшыся на генерала Маркаса, які падчас прэс-канферэнцыі пажартаваў над Корасон, сказаўшы па-іспанску: «Corazon — si, aqui — no» (у сэнсе «сэрца ў яе ёсць, а вось розуму не хапае»).
Іспанская мова была адзінай афіцыйнай мовай краіны ў 1521—1898 гадах, затым адной з трох афіцыйных разам з тагальскай і англійскай да 1973 года, але працягвала вывучацца як абавязковы школьны прадмет да 1986 года. Акцыя па адраджэнні іспанскай мовы ў краіне пачалася толькі ў 2008 годзе, калі прэзідэнтам Філіпінаў стала яшчэ адна жанчына Глорыя Макапагал-Ароя.
Зноскі
- ↑ Corazón Aquino // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Corazón Cojuangco // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/asia-pacific/8179357.stm
- ↑ Geni.com — 2006.