Фердынанд Маркас
Фердына́нд Эмануэ́ль Эдралі́н Ма́ркас (англ.: Ferdinand Emmanuel Edralin Marcos, тагальск.: Ferdinand Emmanuel Edralin Marcos, ісп.: Ferdinand Emmanuel Edralin Marcos, іла.: Ferdinand Emmanuel Edralin Marcos; 11 верасня 1917 — 28 верасня 1989) — прэзідэнт Філіпін у 1965—1986 гадах.
Фердынанд Маркас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Ferdinand Emmanuel Edralin Marcos тагальск.: Ferdinand Emmanuel Edralin Marcos ісп.: Ferdinand Emmanuel Edralin Marcos іла.: Ferdinand Emmanuel Edralin Marcos | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Diosdado Macapagal[d] | ||||||
Пераемнік | Карасон Акіна | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Cesar Virata[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Juan Ponce Enrile[d] | ||||||
Пераемнік | Juan Ponce Enrile[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Eulogio Rodriguez[d] | ||||||
Пераемнік | Arturo M. Tolentino[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 верасня 1917[1][2][…] |
||||||
Смерць |
28 верасня 1989[2] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Mariano Marcos[d] | ||||||
Маці | Josefa Edralin Marcos[d][4] | ||||||
Жонка | Імельда | ||||||
Дзеці | Imee Marcos[d], Bongbong Marcos[d], Irene Marcos-Araneta[d] і Aimee Marcos[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква і Philippine Independent Church[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Армія Філіпінаў[d] | ||||||
Званне | маёр | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 11 верасня 1917 года ў невялікім мястэчку Саратэ.
У 1939 годзе скончыў Юрыдычны каледж дзяржаўнага ўніверсітэта Філіпін, атрымаўшы дыплом бакалаўра права. У тым жа годзе быў першым у спісе тых, хто здаваў іспыты на званне магістра. Стаў адным са студэнцкіх лідараў — ён выдатна выступаў на мітынгах, вадзіў студэнцкія дэманстрацыі да прэзідэнцкага палаца Малаканьянгу, у якім праз чвэрць стагоддзя пасяліцца сам. Як і ў школе, ва ўніверсітэце Маркас ганараваўся амаль усіх вышэйшых узнагарод. У 40-х, па абвінавачванні ў забойстве палітычнага суперніка свайго бацькі, быў арыштаваны і прысуджаны да пажыццёвага зняволення, але на паўторным працэсе так умела абараняўся, што пасля перагляду справы абвінавачванне было знята.
Падчас Другой сусветнай служыў у ваеннай разведцы. У 1942 годзе Маркас трапіў у палон. Яго адправілі ў канцлагер Кэмп О’Донэл, з якога збег. Пасля ўцёкаў Маркас далучыўся да антыяпонскага партызанскага руху. Пры вызваленні краіны ў 1944—1945 ён складаўся ў ваенна-юрыдычнай службе ЮСАФФЕ, быў членам Партызанскага савета Паўночнага Лусона па праверцы палітычнай добранадзейнасці.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Філіпін Маркас у 1946—1948 служыў тэхнічным памочнікам прэзідэнта Мануэля Рохас-і-Акуна. У 27-гадовым узросце адстаўны маёр Маркас узначальваў грамадзянскую адміністрацыю Паўночнага Лусона. У 1949 годзе ўпершыню абіраецца ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу Філіпін.
У 1959 годзе абіраецца ў Сенат. З 1963 па 1965 гады займаў пасаду старшыні сената. У 1965 балатаваўся ў прэзідэнты. Маркас перамог свайго суперніка Макапагала, пары гэтым здрадзіўшы сваёй партыі і стаўшы кандыдатам Партыі нацыяналістаў, прытрымліваючыся прыкладу У. Чэрчыля (у залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры, пераходзячы з Кансерватыўнай партыі ў Ліберальную і назад).
З мерапрыемстваў, прынятых у першы тэрмін знаходжання Маркаса на пасадзе прэзідэнта, вылучаецца «праграма развіцця інфраструктуры», якая, у адрозненне ад ранейшай эканамічнай палітыкі, у роўнай ступені закранула ўсе асноўныя астравы Філіпінскага архіпелага.
Пераабраны ў 1969 годзе пераважнай большасцю галасоў на другі тэрмін, Маркас абвясціў намер вырашыць найбольш сур’ёзныя і цяжкія праблемы: ліквідаваць беднасць, сацыяльную няроўнасць, пераадолець застой у сельскагаспадарчай вытворчасці. Ён пачаў правядзенне актыўнай «асабістай дыпламатыі», адмовіўшыся падтрымаць палітыку «халоднай вайны» і паставіўшы мэтай кансалідацыю рэгіёна Паўднёва-Усходняй Азіі.
У 1973 годзе Маркас увёў новую Канстытуцыю (чацвёртую з 1898 года). На працягу свайго кіравання ім практыкаваліся рэферэндумы, якія, як і выбары, праходзілі пад наглядам ваенных. Абвяшчаючы галоўнай задачай дасягненне палітычнай і эканамічнай роўнасці, забеспячэнне правоў чалавека, ён адправіў у турму па розных крымінальных абвінавачваннях большасць апазіцыйных яму дзеячаў, у прыватнасці — генеральнага сакратара Ліберальнай партыі Бенігна Акіна, а таксама вядомых прадстаўнікоў акадэмічных колаў, журналістаў, прамыслоўцаў, нярэдка звяртаючыся да экспрапрыяцыі іх уласнасці. Многія дзеячы, ратуючыся ад пераследаў, былі вымушаныя эміграваць.
У 1981 годзе Маркас выдаў «пракламацыю нумар 2045», адмяніўшы ваеннае становішча, якое дзейнічала з 1972 года, і дамогся ўражлівай перамогі на выбарах, якія, праўда, амаль цалкам байкатавала апазіцыя. 21 жніўня 1983 года быў забіты Бенігна Акіна, даўні супернік Маркаса, якога лічылі здольным узначаліць і аб’яднаць апазіцыю супраць рэжыму. Цень забойства пала на Маркаса, хоць ніякіх прыкмет зацікаўленасці прэзідэнта ў забойстве папулярнага суперніка не было і няма да гэтага часу.
7 лютага 1986 года прайшлі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Праціўнікам Маркаса была Карасон Акіна, удава Бенігна Акіна. Падтасоўкі вынікаў былі адзначаны з абодвух бакоў. Пераможцам абвясцілі Маркаса, але Акіна заклікала да масавага пратэсту і атрымала магутную падтрымку каталіцкай царквы, а затым і арміі. У краіне пачаліся хваляванні, адбыўся ваенны пераварот. Маркас збег на Гаваі, у ЗША. Акіна і міністр нацыянальнай абароны Фідэль Рамас правялі чыстку арміі ад яго прыхільнікаў.
Апошнія гады жыцця Маркаса прайшлі на Гаваях, дзе ён памёр 28 верасня 1989 года.
Казнакрадства
правіцьПасля пачатку першага прэзідэнцкага тэрміну даходы Маркаса рэзка ўзраслі. Гэта было звязана з тым, што прэзідэнт раскрадаў дзяржаўны бюджэт. Зафіксаваны выпадак, калі яго жонка за адно наведванне ювелірнай крамы выдаткавала $15 млн[5]. Паводле ацэнак Вярхоўнага суда краіны, Фердынанд Маркас за два дзесяцігоддзі праўлення скраў з дзяржаўнай казны прыкладна $10 млрд[6].
Калі Маркас збег на Гаваі, то ён прывёз з сабой 23 вялікія драўляныя скрыні, 12 велізарных валізак і торбаў, сотні каробак (у асноўным з адзеннем). Сярод асабістых рэчаў былі 413 ювелірных вырабаў, уключаючы 70 пар запінак, інкруставаных каштоўнымі камянямі, а таксама статуэтку Ісуса са слановай косці з срэбнай мантыяй. Усё гэта яму ўдалося набыць праз казнакрадства.
Крыніцы
правіць- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Ferdinand Marcos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ferdinand E. Marcos — 2017.
- ↑ geni.com — 2006.
- ↑ Миллиарды Маркоса: золотая филиппинская мечта
- ↑ Диктаторы-воры. Маркос / Филиппинский образец колониального компрадорства
Спасылкі
правіць- Фердинанд Маркос-Новая Республика Архівавана 7 ліпеня 2018.
- Bantayog ng mga Bayani Архівавана 16 ліпеня 2018. — Monument to the Heroes & victims of martial law during the Marcos regime
- The Martial Law Memorial Museum
- The Martial Law Chronicles Project
- GMA News Research: Batas Militar
- Philippine Star NewsLab — 31 Years of Amnesia: Stories on the Myths that Made Marcos
- Philippine government website on the country's presidents (архіў ад 4 жніўня 2008 года)
- Marcos Presidential Center (архіў ад 23 верасня 2004 года)
- Heroes and Killers of the 20th century: killer file: Ferdinand Marcos
- The Conjugal Dictatorship Online Download from the Ateneo de Manila Rizal Library
- «To Sing Our Own Song»