Карачаеўскі раён
Карачаеўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Карачаева-Чаркескай Рэспубліцы Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Карачаеўск (не ўваходзіць у склад раёна).
Карачаеўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 12 студзеня 1957 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 87879 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьРаён размешчаны ў горнай частцы рэспублікі паміж Галоўным Каўказскім і Скалістым хрыбтамі. Плошча раёна — 3917,24 км² (з 2010 года). Найвышэйшы пункт — заходняя вяршыня гары Эльбрус (5642 м), на тэрыторыі раёна таксама размешчана вяршыня Дамбай-Ульген (4046 м) — найвышэйшы пункт Заходняга Каўказа.
Гісторыя
правіцьУ выніку скасавання Карачаеўскай аўтаномнай вобласці ў 1943 годзе, у сувязі з дэпартацыяй карачаеўцаў, два раёны ліквідаванай вобласці (Мікаянаўскі і Учкуланскі), якія прыблізна адпавядалі цяперашняму Карачаеўскаму раёну, былі перададзены ў склад Грузінскай ССР, дзе яны ўтварылі Клухарскі раён.
14 сакавіка 1955 года Указам Прэзідыума ВС СССР Клухарскі раён быў перададзены з Грузінскай ССР у склад Стаўрапольскага края.
12 студзеня 1957 года Клухарскі раён перайменаваны ў Карачаеўскі. У той жа дзень Чаркеская аўтаномная вобласць была пераўтворана ў Карачаева-Чаркескую АВ у складзе Стаўрапольскага края. Ёй былі таксама перададзены Зелянчукскі, Карачаеўскі і Усць-Джэгуцінскі раёны Стаўрапольскага края.