Каркасон (настольная гульня)

настольная гульня

Каркасо́н (ням.: Carcassonne) — настольная стратэгічна-эканамічная гульня нямецкага стылю, распрацаваная Клаусам-Юргенам Урэдэ[en] у 2000 годзе. Упершыню была выдадзена кампаніяй «Hans im Glück» у Германіі.

У 2001 годзе гульня была ўдастоена ўзнагароды «Гульня года[en]» ў Германіі, а ў 2004 годзе намініравалася на «Гульню года» ў Чэхіі. У цяперашні час «Каркасон» выпускаецца многімі сусветнымі выдаўцамі настольных гульняў. У 2014 годзе быў выкананы рэдызайн гульні. Перазапуск адбыўся ў снежні 2014 года: тады ў продаж паступіла англамоўная версія новай рэдакцыі «Каркасона». Гульня засталася ранейшай, але змяніла афармленне: над вокладкай гэтым разам папрацаваў Крыс Куільямс, а над квадратамі зямель — Анна Пецке. Дзеля сумяшчальнасці новай рэдакцыі гульні з першапачатковай версіяй і ўсімі дапаўненнямі, рубашку квадратаў пакінулі ранейшай. Да базавых кампанентаў у камплект гульні былі дададзены міні-дапаўненні «River» («Рака») і «The Abbot» («Абат»). На 2018 год у свеце прададзена больш за 10 мільёнаў экзэмпляраў гульні (улічваючы дапаўненні)[1].

Гульня заключаецца ў пакрокавым збіранні гульнявога поля з квадратаў (тайлаў) і размяшчэнні на ім фішак сваіх падданых (міплаў). У залежнасці ад таго, на якую мясцовасць пастаўлена фішка — на горад, поле, манастыр ці дарогу, яна становіцца адпаведна рыцарам, селянінам, манахам або разбойнікам і прыносіць гульцу пэўную суму ачкоў пасля завяршэння будаўніцтва аб’екта або па завяршэнні гульні.

Правілы правіць

Стварэнне поля правіць

У пачатку гульні на поле выкладваецца «стартавы квадрат». У фірмовай версіі ён адрозніваецца ад астатніх іншай расфарбоўкай рубашкі. Стартавы квадрат змяшчае ўсе магчымыя элементы мясцовасці (горад, дарогу і поле), што выключае праблему нестыкоўкі квадратаў. Пасля гэтага гульцы вызначаюць, у якім парадку будуць хадзіць, і пачынаюць па чарзе даставаць квадраты і выкладваць гульнявое поле. Квадраты можна ставіць толькі так, каб яны датыкаліся хаця б адным бокам да ўжо выстаўленых квадратаў. Прычым мясцовасць на іх павінна састыкоўвацца (дарогі з дарогамі, гарады з гарадамі, палі з палямі).

Фішкі падданых правіць

 
Міплы — фішкі падданых.

Кожны гулец мае 8 фішак падданых (адна з іх выкарыстоўваецца для падліку ачкоў). Пасля таго, як гулец выставіў чарговы «квадрат» гульнявога поля, ён можа выставіць на гэты квадрат аднаго свайго падданага. Пры гэтым гулец не можа ставіць фігурку на ўжо заняты іншым гульцом аб’ект (горад, дарогу або поле). Аднак у працэсе гульні аб’екты могуць аб’ядноўвацца ў адно цэлае. Фігуркі вяртаюцца да гульца пасля таго, як іх аб’ект завершаны. Адпаведна фішка можа прыносіць ачкі некалькі разоў за гульню. Выключэнне складаюць сяляне — яны застаюцца на полі да канца гульні.

Ачкі правіць

Выстаўленыя на поле фішкі прыносяць ачкі, як толькі аб’ект, які яны займаюць, завершаны. Гэта значыць, як толькі дарога аказалася скончана з абодвух канцоў, як толькі горад цалкам акружаны сценамі, а манастыр — акружаны са ўсіх дзевяці бакоў любымі квадратамі. Недабудаваныя аб’екты, а таксама занятыя сялянамі палі прыносяць ачкі ў канцы гульні, аднак у некаторых выпадках недабудаваныя аб’екты ацэньваюцца ніжэй, чым дабудаваныя.

Канец гульні правіць

Гульня заканчваецца, як толькі заканчваюцца не выстаўленыя на гульнявое поле квадраты. Пасля гэтага выконваецца падлік ачкоў для фішак, што яшчэ стаяць на полі. Перамагае гулец, які набраў больш за ўсіх ачкоў.

Камплектацыя гульні правіць

  • 72 квадраты ўчасткаў зямлі
  • 40 фішак: па 8 кожнага з пяці колераў
  • Поле шкалы падліку ачкоў
  • Правілы гульні

Турніры па гульні Каркасон правіць

Чэмпіянаты свету правіць

Чэмпіянаты свету праводзяцца штогадова, пачынаючы з 2006 года. Традыцыйна чэмпіянаты праводзяцца ў межах выставы SPIEL у горадзе Эсен. У чэмпіянаце могуць прыняць удзел пераможцы нацыянальных турніраў. У 2020 годзе турнір не праводзіўся ў сувязі з пандэміяй COVID-2019. У 2021 годзе на турніры ўпершыню прынялі ўдзел па два прадстаўнікі ад краіны.

Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць удзельнікаў
2006   Ralph Querfurth   Michael Wischounig   David Korejtko   David Erdos 16
2007   Sebastian Trunz   Chen Wei-Chi   Janne Jaula   Henrik Fürstenberg 20
2008   Ralph Querfurth   Martin Mojžiš   Sebastian Trunz   Stefan Leopoldseder 20
2009   Ralph Querfurth   Daniel Geromboux   Matej Tabak   Petri Savola 20
2010   Ralph Querfurth   Martin Mojžiš   Matej Tabak   Randy Dreger 22
2011   Els Bulten   Shinnosuke Komukai   Robert Mützner   Martin Moijzis 24
2012   Martin Mojžiš   Stefan Leopoldseder   Matej Tabak   Els Bulten 26
2013   Pantelis Litsardopoulos   Martin Mojžiš   Aleksejs Peguševs   Maciej Śmieszek 36
2014   Takafumi Mochizuki   Pantelis Litsardopoulos   Matej Tabak   Ricardo Gomes 34
2015   Pantelis Litsardopoulos   Takafumi Mochizuki   Els Bulten   Humberto Fukuda 32
2016   Vladimir Kovalev   Pantelis Litsardopoulos   Vannes Vansina   Matej Tabak 36
2017   Tomasz Preuss   Pantelis Litsardopoulos   Davide Sandrin   Matej Tabak 38
2018   Genro Fujimoto   Marian Curcan   Kolja Stratmann   Tomasz Preuss 34
2019   Marian Curcan   Ying Chien Chien   Timofei Gretsenko   Paolo Ballabeni 36
2021   Maciej Polak   Melvin Quaresma   Tomasz Preuss   Nuno Torres 42

Камандныя анлайн-чэмпіянаты правіць

Пачынаючы з 2020 года арганізацыя сarcassonne.сat пачала праводзіць анлайн-турніры па гульні Каркасон сярод зборных каманд. Пачынаючы з другога каманднага чэмпіяната свету, турніры прызнаны афіцыйнымі выдаўцом Каркасона Hans Im Gluck і праходзяць пры падтрымцы выдаўца. Апрача чэмпіянатаў свету, carcassonne.cat арганізуе камандныя чэмпіянаты Еўропы (ETCOC). Аналаг еўрапейскага кантынентальнага турніра для Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі (Copa America) праводзіць арганізацыя Carcassonne Brasil.

WTCOC правіць

Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць удзельнікаў
2020   Японія   Расія   Германія   Румынія 21
2021   Японія   Расія   Румынія   Каталонія 29

ETCOC правіць

Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць удзельнікаў
2020   Германія   Расія   Украіна   Вялікабрытанія 14
2021   Расія   Украіна   Латвія   Румынія 22

Copa America правіць

Год Чэмпіён свету 2 месца 3 месца 4 месца Колькасць удзельнікаў
2021   Мексіка   ЗША   Бразілія   Калумбія 7

Асноўныя выдаўцы гульні правіць

Узнагароды правіць

  • 2001 — нямецкая прэмія «Гульня года» (ням.: Spiel des Jahres).
  • 2004 — намінацыя на чэшскую прэмію «Гульня года» (чэшск.: Hra Roku)[2].

Зноскі

  1. Carcassonne Board Game Review (англ.). Сайт «EH Gaming». Праверана 12 снежня 2019.
  2. Hra roku (чэшск.). Сайт «Hra roku». Праверана 12 снежня 2019.