Карлава плошча (чэшск.: Karlovo náměstí) — плошча ў Празе, самая буйная плошча Чэшскай рэспублікі, адна з самых буйных у Еўропе (80 550 м²), адміністрацыйна належыць да раёна Прагі 2.

Карлава плошча
Касцёл Святога Ігнація

Плошча названа ў гонар караля Карла IV, падчас кіравання якога ўласна і была заснавана і добраўпарадкавана.

Агульнае апісанне правіць

Карлава плошча размешчана на поўдзень ад гістарычнага цэнтра горада ў гістарычным Новым Горадзе (адначасова гэта сучасны кадастравы раён), адміністрацыйна ж належыць да раёна Прага-2.

Плошча ўяўляе сабой прамавугольнік з памерамі прыкладна 130 х 510 м, прычым большую частку прасторы займае сквер у цэнтральнай частцы плошчы.

Большасць будынкаў на поўдні і ўсходзе плошчы складаюць карпусы Агульнай бальніцы, у прыватнасці аддзяленне ўнутраных хвароб. Па цэнтры плошчу перасякае Ячна вуліца (чэшск.: Ječná ulicí, «Ячменная вуліца»). На захадзе і па Ячнай ходзіць трамвай.

Гісторыя правіць

Карлава плошча ўзнікла падчас кіравання караля Карла IV у сярэдзіне ХIV стагоддзя пры фарміраванні Нове Места і планавалася як адзін з гарадскіх грамадскіх асяродкаў.

 
Карлава плошча ў 1871 годзе

Доўгі час плошча называлася Добітчы трг (чэшск.: Dobytčí trh, «Скотны рынак»), бо тут гандлявалі скацінай.

Да 1789 года ў цэнтры Карлавай плошчы стаяў гатычны будынак капэлы Цела Хрыстова (чэшск.: Kaple božího těla).

Сучасную назву плошча атрымала падчас уздыму чэшскага нацыянальнага руху — у год «Вясны народаў» (1848).

У 1860-х гадах у цэнтры Карлавай плошчы разбіты вялікі сквер.

У канцы XIX стагоддзя на Карлавай плошчы быў запушчаны трамвай.

У 1985 годзе на плошчы адкрылі аднайменную станцыю Пражскага метрапалітэна — «Карлава намнесці» (чэшск.: Karlovo náměstí).

Пасля ліквідацыі трамвайных шляхоў на Вацлаўскай плошчы (1980) вузел трамвайнай лініі быў перанесены на Карлаву плошчу.

Славутасці правіць

 
Дом Фаўста

Гл. таксама правіць

  • Нове-Места (падрабязней апісана гісторыя і горадабудаўнічая структура рэгіёна)

Літаратура правіць

  • KOŠNÁŘ, Julius. Staropražské pověsti a legendy. Praha : Vincentinum, 1933. — kapitola O kostele Božího těla na Karlově náměstí, s. 68-70.

Спасылкі правіць