Карлас Кармона

чылійскі футбаліст

Ка́рлас Эмі́ліа Кармо́на Тэ́лья (ісп.: Carlos Emilio Carmona Tello; нар. 21 лютага 1987, Какімба, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чылі (2008—2017).

Футбол
Карлас Кармона
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Карлас Эміліа Кармона Тэлья
Нарадзіўся 21 лютага 1987(1987-02-21)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Чылі
 Іспанія
Рост 178 см
Вага 68 кг
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2003—2005 Чылі Какімба Уніда
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Чылі Какімба Уніда 62 (6)
2007—2008 Чылі О’Хігінс 16 (3)
2008—2010 Італія Рэджына 67 (0)
2010—2017 Італія Аталанта 155 (5)
2017 Злучаныя Штаты Амерыкі Атланта Юнайтэд 32 (2)
2018—2021 Чылі Кола-Кола 43 (0)
2021 Чылі Какімба Уніда 25 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2007 Чылі Чылі (да 20) 20 (1)
2008—2017 Чылі Чылі 51 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лютага 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Кар’еру пачаў у клубе «Какімба Уніда», аднак ужо праз два гады перайшоў у склад клуба «О’Хігінс», дзе затрымаўся толькі на сезон. 1 чэрвеня 2008 года перайшоў у склад клуба італьянскай Серыі A «Рэджына». Дэбют прыпаў на матч 14 верасня супраць «Тарына» (1:1), дзе Карлас адгуляў усе 90 хвілін. Пасля таго як «Рэджына» страціла сваё месца ў элітным дывізіёне Карлас перайшоў у склад «Аталанты».

У лютым 2017 года стаў іграком амерыканскага клуба «Атланта Юнайтэд». У студзені 2018 года вярнуўся ў Чылі, стаўшы іграком «Кола-Кола». У лютым 2021 года далучыўся да «Какімба Уніда», дзе пачынаў кар’еру. Па выніках сезона 2021 дапамог клубу выйсці ў Прымеру, пасля чаго ў студзені 2022 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера правіць

У чэрвені 2008 года Кармона быў упершыню выкліканы Марсела Б’ельсам у склад нацыянальнай зборнай Чылі, дэбютаваўшы 14 чэрвеня ў матчы супраць зборнай Балівіі ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету.

Крыніцы правіць

  1. Carlos Carmona // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. CARLOS EMILIO CARMONA // Argentine Soccer Database

Спасылкі правіць