Карл II Ганзага
Карла II Ганзага-Невер, ці Шарль II дэ Невер (італ.: Carlo II di Gonzaga-Never, фр.: Charles II de Nevers; 22 кастрычніка 1609, Францыя — 30 жніўня 1631, Каўрыяна, герцагства Мантуя) — герцаг Невер, герцаг Рэтэль, герцаг Маен, герцаг д'Эгіён з роду Ганзага-Невер.
Карла II Ганзага-Невер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Carlo II Gonzaga-Never | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анры Латарынгскі | ||||||
Пераемнік | Фердынанда Ганзага-Невер | ||||||
Нараджэнне |
22 кастрычніка 1609 |
||||||
Смерць |
30 жніўня 1631[1] (21 год) |
||||||
Месца пахавання | царква Санта-Марыя-дэле-Грацые, Мантуя | ||||||
Род | Ганзага[d] | ||||||
Бацька | Карл I Ганзага[d] | ||||||
Маці | Кацярына Латарынгская[d] | ||||||
Жонка | Марыя Ганзага[2] | ||||||
Дзеці |
Марыя: Элеанора; Карла |
||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКарла II Ганзага-Невер нарадзіўся 22 кастрычніка 1609 года. Ён быў малодшым сынам Карла I Ганзага-Невер, герцага Невера, герцага Рэтэля, прынца Арша і Кацярыны Латарынгскай, дачкі Шарля Латарынгскага, герцага Маена.
У 1621 годзе пасля смерці дзядзькі Анры Латарынгскага, Карла II Ганзага-Невер атрымаў у спадчыну тытул герцага Маена і герцага д'Эгільёна, а таксама маркіза дэ Вілара і графа Мэна. Яго старэйшы брат, Франсуа Ганзага-Невер памёр у 1622 годзе ва ўзросце 16 гадоў, і Карла II Ганзага-Невер стаў спадчыннікам герцагстваў Невер і Рэтэль і княства Арш.
У 1627 годзе яго бацька стаў спадчыннікам Вінчэнца II Ганзага, апошняга герцага Мантуі, які належаў да прамой галіны роду Ганзага. Ён ажаніў свайго сына ў Мантуі 25 снежня 1627 года з Марыяй Ганзага, дачкой памерлага герцага Франчэска IV Ганзага.
Нявеста прынесла ў якасці пасагу герцагства Манферата, і ўмацавала правы свёкра на прастол герцагства Мантуі. Аднак Чэзарэ II Ганзага дзі Гвастала, абапіраючыся на падтрымку Іспаніі і Свяшчэннай Рымскай імперыі, развязаў вайну, вядомую пад назвай вайны за мантуанскую спадчыну, якая доўжылася з 1628 па 1631 год.
Карла II Ганзага-Невер памёр 14 жніўня 1631 года ў замку Каўрыяна , у якім ён праходзіў лячэнне, пакінуўшы на апецы жонкі двух непаўналетніх дзяцей. Яго адзіны сын Карла III Ганзага стаў дзявятым герцагам Мантуі пад імем Карла II, пасля смерці дзеда, Карла I Ганзага-Невера, у 1637 годзе. Да яго паўналецця рэгентам пры ім была яго маці Марыя Ганзага.
Карла II Ганзага-Невер быў пахаваны ў царкве Санта-Марыя-дэле-Грацые, на ўскраіне Мантуі.[3]
Сям'я
правіцьУ сям'і Карла II Ганзага-Невер і Марыі Ганзага нарадзіліся трое дзяцей.[4]
- Марыя Ганзага-Невер;
- Элеанора Ганзага-Невер (1630—1686), выйшла замуж за Фердынанда III, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі;
- Карла III Ганзага-Невер (1629—1665), герцаг Мантуі і Манферата.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Carlo II Gonzaga // Genealogics — 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Santuario Beata Vergine Maria delle Grazie — Grazie di Curtatone (Mantova) Архівавана 30 чэрвеня 2004.
- ↑ Генеалагічнае дрэва роду Ганзага
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл II Ганзага
- Sardimpex.com : Gonzaga — Marchesi e Duchi sovrani di Mantova(недаступная спасылка) (італ.)
- Genealogy.euweb.cz : Gonzaga family Архівавана 4 мая 2008. (англ.)
- Siefar : Catherine de Lorraine-Mayenne et ses enfants par Hilarion de Coste Архівавана 5 красавіка 2008. (фр.)